24 апреля 2024, среда, 10:31
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Жыве беларуская вёска!»

2
«Жыве беларуская вёска!»

Гурт «Дрозды» прэзэнтаваў кліп на песьню «Вёска».

Віталь Карпанаў з дапамогай відэа вырашыў выказаць сваё стаўленьне да беларускай вёскі і беларускай мовы.

Віталь выступіў ня толькі як аўтар і выканаўца песьні, але і як рэжысэр кліпа. Здымалі кліп разам з апэратарам Максімам Малахавым у роднай вёсцы музыкі Сівіца, што ў Валожынскім раёне.

«Я шчыра люблю беларускую вёску, бо нарадзіўся і вырас у глыбінцы, – распавядае TuzinFM лідэр «Дроздов». – Мы шмат гастралюем і па-сапраўднаму адпачнуць я магу толькі ў бацькоў дома. І няхай у вёсцы ёсьць складанасьці, але ёсьць і пазытыў. Напрыклад, акрамя дамоў сталічных дачнікаў зьяўляецца ўсё больш фэрмераў, якія разьвіваюць сваю справу. Ну і вясковыя дзеткі даюць надзею на лепшае».

Гэта другая песьня ў рэпэртуары «Дроздов» па-беларуску. Дэбют быў у 2013 годзе з трэкам «Каханая дзяўчына».

«Я хачу, каб жыла і беларуская вёска, і беларуская мова. Вакол нас усё больш людзей, якія размаўляюць па-беларуску, у нашым складзе зьявіўся новы ўдзельнік Фёдар Гурвіч, які грае на пэркусіі ды робіць сальта падчас канцэртаў, ён размаўляе выключна на мове. І мы ўсім гуртом рухаемся ў гэтым кірунку», – заяўляе Віталь Карпанаў.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях