20 апреля 2024, суббота, 0:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Гiсторык Алесь Смаленчук распавёў гарадзенцам аб айцах БНР

1
Гiсторык Алесь Смаленчук распавёў гарадзенцам аб айцах БНР

У Гародні адбылася лекцыя, прысвечаная тэме стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Другая адкрытая лекцыя доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука, прысвечаная тэме стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшла ў Гародні. Цяпер лекцыя называлася «Айцы БНР і іх лёс», перадае «Радыё Рацыя».

Слухачы даведаліся, якую ролю ў стварэнні БНР адыгралі браты Іван і Антон Луцкевічы, Мітрафан Доўнар-Запольскі.

Таксама, якое месца адыграла Гародня ў час, калі урад БНР знаходзіўся там:

– Пры наступе чырвонай арміі яны перабраліся ў Вільню. 27 снежня 1918 года, у самым канцы года, пераехалі ў Гародню. Гародня іх сустрэла дастаткова ветліва. Тут былі беларускія арганізацыі. Урад БНР тут фактычна знаходзіўся да канца сакавіка. У той час як раз і Антон Луцкевіч, старшыня Рады міністраў БНР, тут быў, ну і практычна ўсё міністэрства збіралася на 2 ці 3 паседжанні, вельмі важных, бо як раз атрымалі ўкраінскі крэдыт і трэба было рыхтавацца, між іншым, да Парыжскай мірнай канферэнцыі.

На пачатку лекцыі прафесар Смалянчук не мог не прыгадаць круглы стол, які правяла праўрадавая газэта „Звязда” па тэме БНР. Спроба ставіць у поравень дзеячоў-дзяржаўнікаў, якія абвесцілі БНР, і прасавецкіх функцыянераў часовага Беларускага нацыянальнага камітэта, на яго думку, непрымальна.

– Сёння пачалі, неяк прызнаючы БНР, упісваць і ставіць у адзін шэраг дзеячоў БНР і дзеячоў Беларускага нацыянальнага камітэта ў Расейскай Савейкай Федэрацыі. Дзеячы БНР сапраўды былі прыхільнікамі сапраўднай незалежнасці. А тыя, хто бачыў магчымасці існавання Беларусі ў саюзе з бальшавікамі… то якая тут незалежнасць.

Наступная лекцыя прафесара Алеся Смалянчука з цыклу „Да стагоддзя БНР” пройдзе 2-га лютага, а 18-30. Уваход вольны.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях