28 марта 2024, четверг, 23:36
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

За «польскія лагеры смерці» будуць караць

За «польскія лагеры смерці» будуць караць

Сейм Польшчы прыняў папраўкі, якія дазволяць караць штрафам або трыма гадамі турмы за фармулёўку «польскія лагеры смерці».

Закон таксама дазваляе пачаць крымінальныя справы за адмаўленне злачынстваў украінскіх нацыяналістаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Паводле закона, кожны, хто публічна і насуперак фактам прыпісвае польскаму народу або дзяржаве поўную або частковую адказнасць за злачынствы, учыненыя гітлераўскай Нямеччынай, або іншыя злачынствы супраць чалавецтва, міру і ваенныя злачынствы, будзе пакараны штрафам або пазбаўленнем волі тэрмінам да трох гадоў.

Такое ж пакаранне пагражае за «грубае змяншэнне адказнасці рэальных выканаўцаў гэтых злачынстваў». У законе ёсць выключэнне: адказнасць не пагражае ў выпадку «мастацкай або навуковай дзейнасці».

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях