19 апреля 2024, пятница, 7:55
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Яўген Вапа: Стараемся знаёміць моладзь з нашым беларускім асяроддзем

Яўген Вапа: Стараемся знаёміць моладзь з нашым беларускім асяроддзем

Вядомы журналіст сустрэўся з вучнямі ліцэя ў Гайнаўцы.

У Беларускім музеі ў Гайнаўцы прайшла сустрэча з Яўгенам Вапам. Галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва» ды кіраўнік «Радыё Рацыя» сустрэўся з моладдзю з беларускага ліцэя.

Госць, між іншым, заахвочваў да ўдзелу ў беларускім жыцці Гайнаўкі, на якое працавалі пакаленні беларусаў.

Яўген Вапа таксама выпускнік гайнаўскага ліцэя, таму сустрэча з ім была для вучняў асаблівая, кажа настаўнік Ян Карчэўскі.

– Прозвішча Яўген Вапа ім асацыюецца менавіта з «Нівай», хоць толькі ў першым класе пастаянна атрымліваюць «Ніву». Такія сустрэчы мы стараемся ладзіць час ад часу: або прыходзім у Беларускі музей, або праводзім іх у нашай школе. Яны вельмі карысныя, каб сфармаваць нейкія погляды маладых людзей і каб пазнаёміць іх з нашым беларускім асяроддзем.

Сустрэча з Яўгенам Вапам прайшла ў рамках цыклу «Кірыліцай пісанае». Чарговым госцем Беларускага музея ў Гайнаўцы будзе журналістка тыднёвіка «Ніва» Ганна Кандрацюк-Свярубская.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях