20 апреля 2024, суббота, 1:39
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Гомелі будуць судзіць рэжысёра за фільм пра драўляную спадчыну

4
У Гомелі будуць судзіць рэжысёра за фільм пра драўляную спадчыну
Марыя Булавінская

У стужцы апавядаецца пра страту ўнікальных драўляных сядзіб.

У Гомелі будуць судзіць рэжысёра Марыю Булавінскую за дакументальны фільм “Бяздомны горад”. Міліцыянты накіравалі на разгляд суда Цэнтральнага раёна Гомеля адміністрацыйную справу паводле артыкула 22.9 (незаконны выраб прадукцыі СМІ), паведамляе racyja.com.

Марыя Булавінская заўважае, што на яе памяці гэта першы выпадак, калі ў Беларусі прыцягваюць да адказнасці за стварэнне дакументальнай стужкі.

Марыя Булавінская:

– Увогуле дзіўная сітуацыя. У Беларусі даволі рэдка судзяць за культурніцкія матэрыялы. А каб судзілі за рэпартажы альбо за дакументальныя стужкі, я такога зусім не магу прыгадаць. Мне чамусьці падаецца, што мяне пераследуюць праз тое, што ўлады не хочуць пакінуць за сабой славу “герастратаў”. Ім вельмі не падабаецца, калі дакументуюцца факты знішчэння ўнікальных гістарычных дамоў.

Дакументальны фільм “Бяздомны горад” выходзіў на тэлеканале “Белсат”. У стужцы апавядаецца пра страту ўнікальных драўляных сядзіб, а таксама пра працу валанцёраў і краязнаўцаў па захаванні памяці пра гістарычныя будынкі.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях