20 апреля 2024, суббота, 3:10
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 2
+6 +
Юрась, 0:13, 31.10

Із паэмы "Сымон Музыка".
Кожны з нас знаходзіць у ёй сваю асабістую аллегорыю. А можа перадчуццё будучыні баларуса, паэта, Айчыны?

Дрыжыць агонь, як смех крывавы,
Дрыжыць агонь у цьме густой,
У цьме варожай і пустой,
Як адбіццё даўнейшай славы,
I зліўся з мрокам дым бялявы
Над гэтай плямкай залатой.

Дрыжыць агонь, як песня жалю,
Дрыжыць агонь у цьме начной
Пад адзінокаю сасной,
Як плеск апошні рэчнай хвалі.
У мроку нікнуць сонна далі,
Крычыць сава ў цішы лясной.

Дрыжыць агонь, як плач прашчальны,
Дрыжыць агонь, забыты тут,
Скрозь мрок нямы, скрозь чорны мут,
Як звон жалобы пахавальны,
Як песні голас развітальны,
Як струн дрыгучых ціхі гуд.

Гарэў агонь, былі тут людзі,
Вянок плялі яму з галін.
Цяпер загас ён тут адзін,
I цёмна стала на тым грудзе.
Ніхто і ведаць-знаць не будзе
Яго апошніх тут гадзін.

Цянюе мрок, густы, як сіта,
На месцы тым, дзе быў агонь,
I вецер попел знёс на гонь,
Ад лесу дзьмухнуўшы сярдзіта.
I ўсё вакол у цьму спавіта:

Гарэў агонь – пагас агонь!

Ответить
+11 +
Fducht, 8:39, 31.10

Спасибо большое за очень интересную статью )

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован