24 апреля 2024, среда, 17:46
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Алег Трусаў: Любая нацыя павінна стварыць універсітэт

1
Алег Трусаў: Любая нацыя павінна стварыць універсітэт

Мець нацыянальны ўніверсітэт – надзвычай важна.

У сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы ў Русінах адбылася прэзентацыя беларускага Універсітэта імя Ніла Гілевіча.

Прысутных на сустрэчы кіраўніцтва ўніверсітэта пазнаёміла з планамі і праектамі новай нацыянальнай установы, паведамляе «Радыё Рацыя».

Фота: racyja.com

Выконваючы абавязкі рэктара ўніверсітэта Алег Трусаў расказаў пра набор на курсы, дзе навучанне па самай мінімальнай цане: за 72 гадзіны – 200 беларускіх рублёў, а навучацца могуць людзі розных узростаў. Вывучаць беларускую, англійскую, нямецкую і польскую мовы, а таксама фізіку, хімію, матэматыку і гісторыю Беларусі.

Фота: racyja.com

Універсітэт арыентуецца на найноўшыя стандарты ў галіне адукацыі менавіта еўрапейскага і міжнароднага досведу. Мець нацыянальны ўніверсітэт – надзвычай важна, кажа Алег Трусаў:

– Любая нацыя павінна стварыць універсітэт. Што зрабілі айцы БНР? Заявілі, што ёсць універсітэт і абралі аргкамітэт на чале з акадэмікам Карскім. Але не атрымалася. Потым было прынята рашэнне пра беларусізацыю БДУ. Да 1929 года большасць прадметаў у БДУ было па-беларуску. Перастралялі выкладчыкаў, але беларусы ўсё роўна ідуць і ідуць да мэты.

Паводле Алега Трусава, 20 год таму з заклікам адкрыць беларускі ўніверсітэт да ўладаў звярнуліся 55 тысяч беларусаў. Далей абяцанняў адкрыць такую ўстанову справа не пайшла. Таму было вырашана стварыць прыватны ўніверсітэт, і ён ужо зарэгістраваны. Далейшае яго станаўленне залежыць не толькі ад ініцыятараў, але і ад усяго грамадства.

Фота: racyja.com
Фота: racyja.com
Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях