24 июня 2019, понедельник, 19:37
Мы в одной лодке
Рубрики

Гiсторыя беларускіх гімнаў

1

Беларуская нацыя мае два гімны — дзяржаўны і духоўны.

Гімны нацыі, дзяржавы, краіны пішуцца, як вядома, не па заказе, а самой гісторыяй. Прытым сам факт з’яўлення гімна можа быць выпадковай падзеяй, неадпаведным вершам і мелодыяй, але, трапіўшы ў гістарычны кантэкст народа, твор становіцца яго гімнам.

Вядома, напрыклад, гісторыя французскай салдацкай песні “Марсельеза”, што стала гімнам Францыі, ці мазуркі “Ешчэ польска не згінэла” — з 1918 года дзяржаўнага гімна Польшчы. Дзяржаўны заказ на стварэнне гімна — блюзнерства. Што з гэтага атрымліваецда, добра відаць на прыкладзе гімнаў СССР і так званых “рэспублік свабодных”. Гімны найчасцей ствараюцца ў барацьбе за нацыянальна-культурнае. дзяржаўнае і духоўнае адраджэнне нацыі і выбіраюцца народам, які змагаецца за сваю волю і лепшую долю.

На пачатку XX стагоддзя гімнам Беларускага адраджэння найчасцей гучаў верш Янкі Купалы “А хто там ідзе…” на музыку Людаміра Рагоўскага. Ён так і называўся — “Беларускі гімн”.

Пазней, пасля ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, ужо ў 20-х гадах шырока распаўсюдзіўся гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” паводле верша Макара Краўцова. напісанага ў 1919 годзе (музыка Ул.Тэраўскага). Ён стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі. Яго спявалі паўсюдна змагары ў Заходняй Беларусі, потым ён гучаў у часы другой сусветнай вайны і цяпер гучьщь ва ўсім свеце, дзе жывуць беларусы, якія памятаюць пра Бацькаўшчыну.

3 часоў той вайны паўсюдна гучьщь поруч з гімнам БНР беларускі духоўны гімн “Магутны Божа“. Гэта знакаміты верш Наталлі Арсенневай (музыка Міколы Равенскага). Надзвычай велічная, узнёслая і ўрачыстая мелодыя і словы гучаць паўсюдна, дзе ладзяцца беларускія нацыянальна-культурныя мерапрыемствы. Прытым часта усё пачынаецца дзяржаўным гімнам БНР, а заканчваецца духоўным гімнам нацыі “Магутны Божа”. Рэлігійныя службы ва ўсіх беларускіх цэрквах Амерыкі, Канады, Аўстраліі, Вялікабрытаніі завяршаюцца спевам “Магутны Божа”.

Склалася добрая і прыгожая традыцыя. Беларуская нацыя мае два гімны — дзяржаўны і духоўны. Кожны заняў сваё месца… Кожны спяваецца ў сваім часе. Кожны адлюстроўвае нашу беларускую гісторыю, наш розум, нашу волю, наш дух, наша беларускае сэрца.Мяркую, што кожны Беларус павінен ведаць свае гімны.

Мы выйдзем шчыльнымі радамі

Мы выйдзем шчыльнымі радамі

На вольны родны свой прастор.

Хай воля вечна будзе з намі,

А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, сьмелы

Наш беларускі вольны дух.

Штандар наш бел-чырвона-белы,

Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю

Народу слаўнага свайго!

Браты, цярпелі мы даволі,

На бой — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса

Няхай пачуе й убачыць той,

Хто сьмее нам нясьці прымусы

I першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:

Хай гром грыміць яшчэ мацней!

У крывавых муках мы народзім

Жыцьцё Рэспублікі сваёй!

Зянон Пазьняк, belhistory.com