20 апреля 2024, суббота, 7:22
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Прадстаўнікі ўлады пакрыўдзіліся

6
Прадстаўнікі ўлады пакрыўдзіліся
Фота: brestspring.com

У Беларусі касцюм ліса пад забаронай.

Хутка Каляды. А гэта значыцца, што многія задумваюцца пра калядныя карнавальныя касцюмы. Аднак выпадак у Берасці, калі мясцовага актывіста затрымалі за касцюм ліса, паказаў, што не ўсё можна апранаць.

Нагадаю, чалавек-ліс прыйшоў на плошчу Леніна, дзе праходзіла акцыя супраць будаўніцтва ў Берасці акумулятарнага завода. Актывіст Канстанцін Астапук у касцюме раставой лялькі раздаваў шарыкі дзецям. Аднак ліс у вобласці, відаць, мусіць быць толькі адзін.

Бо Ліс – гэта прозвішча старшыні Берасцейскага аблвыканкама. І чалавека-ліса затрымалі ды змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У сувязі з гэтым паглядзелі прозвішчы «дэпутатаў» і чыноўнікаў у выканкамах, каб скласці спіс тых касцюмаў, якія лепей не апранаць на Каляды. А тое раптам камусьці таксама штосьці падасца. І давядзецца тады навагоднія святы ў ізалятары праводзіць.

Добрая навіна для калядоўшчыкаў. Паляванне на казу сёлета адмяняецца. Дзякуй Богу, коз у структуры ўладаў няма. Так што, смела можна вадзіць казу ды спяваць “го-го-го каза, го-го-го шэрая”. А вось з касцюмамі розных птушак трэба быць больш асцярожным. Трэба памятаць, што ў «палаце прадстаўнікоў» ёсць «дэпутаты» Салаўёў і Сокалаў, а ў гомельскіх райвыканкамах працуюць Уткін і Лебедзь.

Калі вы набылі вуду, каб на Каляды пераўвасобіцца ў рыбака, то лепей прыхавайце гэты касцюм для вузкага кола, бо ў заканадаўчай уладзе адзін Рыбак ужо ёсць.

Лепей пакласці на дальнюю паліцу касцюмы ваўка, бабра ды жука. І, пераходзячы ў свет нематэрыяльны: лепей забыцца на касцюм цвіка. І хоць у структуры ўлады Цвіка няма, але ёсць Гвоздзь. І потым не дакажаш , што думаеш па-беларуску. Карацей, перад тым, як выбраць сабе карнавальны касцюм, пагугліце, ці не пакрыўдзіцца на яго хто-небудзь з прадстаўнікоў улады. У любым разе, ліса лепей нават на дзяцей не надзяваць.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях