25 апреля 2024, четверг, 7:38
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Курапацкая варта пераходзіць на зімовы рэжым

1
Курапацкая варта пераходзіць на зімовы рэжым
Фота: «Радыё Свабода»

Вырашана стаяць да перамогі.

Пра пераход курапацкай варты на зімовы рэжым «Радыё Рацыя» паведаміў сустрашыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Ён каардынуе пратэст супраць рэстарана «Поедем поедим», які адкрыўся сёлета ля народнага мемарыялу.

«Зараз кожны дзень рэкамендавана абаронцам мець машыну, якая будзе стаяць каля брамы рэстарана. У ёй можна будзе пагрэцца, папіць гарачай гарбаты. Канешне, апранацца цяплей і пастарацца забяспечыць змену. Вырашана стаяць да перамогі. І калі спатрэбіцца, будзем стаяць і на Раство, і на Новы год», - кажа палітык.

Нагадаем, што праціўнікі рэстарана «Поедем поедим» збіраюцца ля яе брамы штодня, пачынаючы з 31 траўня. Пратэстоўцаў шматкроць штрафавалі, затрымлівалі і арыштоўвалі.

Павел Севярынец не выключае, што нядаўняе затрыманне бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча і звальненне намесніцы міністра культуры Ірыны Дрыгі, якія кожны па-свойму датычныя да адкрыцця рэстарана, звязаныя між сабой. «Можа быць, лёд крануўся», – зазначыў Севярынец.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях