25 апреля 2024, четверг, 16:29
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Івонка Сурвілла: Барацьба за вольную і дэмакратычную Беларусь працягваецца

Івонка Сурвілла: Барацьба за вольную і дэмакратычную Беларусь працягваецца
ІВОНКА СУРВІЛА

Зварот старшыні Рады БНР з нагоды 98-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла звярнулася да беларускага народа з нагоды 98-й гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну. Зварот апублікавала «Радыё Рацыя»:

- Дарагія Суродзічы!

Надыходзяць угодкі Слуцкага Збройнага Чыну і, як заўсёды, напаўняецца сэрца адначасна захапленнем гераізмам Случакоў, якія ішлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына, і сумам, што іх ахвярнасць была дарэмнай – бо было іх замала, каб стрымаць чужую навалу, ня было адпаведнай зброі й ніхто ім не памог у іх змаганні. Але Случакі назаўсёды застануцца ў нашай памяці. Яны ішлі змагацца з верай у сваю праўду, не таму што нехта ім загадаў ісці, а таму што яны ведалі, што няма большай каштоўнасці ў чалавека за волю сваю і свайго народу. Дзевяноста восем гадоў таму, яны былі гатовыя аддаць жыццё за волю!!!

За гэтых 98 гадоў шмат што змянілася на нашай зямлі. Чужакі знішчылі мільёны найлепшых сыноў і дачок Беларусі. Тыя што засталіся, развілі неверагодны інстынкт выжывання, які дазволіў ім выжыць дасюль. І дзякаваць Богу за гэта! Але ці за гэта змагаліся Случакі? Барацьба за вольную і дэмакратычную Беларусь, якую яны вялі, працягваецца і па сёння.

Сёлетні год – юбілейны для беларускай дзяржаўнасці. Але мы бачым, як на фоне суседніх з намі краінаў, што таксама святкуюць стагоддзе сваёй незалежнасьці, рэжым у Беларусі фактычна праігнараваў гэтую найважнейшую дату. Адначасова з гэтым для ўсіх відавочнай стала ўсё большая небяспека, якую прадстаўляе агрэсіўная пуцінская Расея. Рада БНР папярэджвала пра гэтую небясьпеку шмат гадоў. Але ня ўсе хочуць яе чуць.

Маскоўскае прамыванне мазгоў выконвае сваю зларадную працу Хочу папрасіць кожнага з вас, дарагія Суродзічы, каб прыпомнілі сёння гераізм нашых яшчэ недалёкіх продкаў і выказалі ім з глыбіні сэрца ўдзячнасць беларускага народу за іх яскравы чын. Яны паказалі ўсім нам, як трэба цаніць сваю зямлю!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях