16 апреля 2024, вторник, 18:59
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Як дзецi ў віцебскім касцёле вырабляюц сувеніры з «Пагоняю»

1
Як дзецi ў віцебскім касцёле вырабляюц сувеніры з «Пагоняю»

Незвычайны кірмаш у касцёле святога Антонія Падуанскага.

Усе тавары на ім – зробленыя дзецьмі. Прычым займацца добраю справай іх ніхто не прымушаў!

Паштоўкі, мастацкія вырабы ды нават сувеніры з «Пагоняю»! Увесь асартымент на кірмашы ў касцёле святога Антонія Падуанскага ў Віцебску выраблены мастакамі-дзецьмі ды пенсіянерамі, паведамляе «Белсат».

Наведніцы кірмашу:

«Дзякуй, што ў нас такія цяпер праводзіцца ў касцёле перад калядамі акцыі. Можна набыць вось такія цікавыя вырабы. Так, Ліза?».

«І вось гэтым, я думаю, дзеці славяць Бога. Сваёй працай, сваймі намаганнямі яны славяць Бога».

Вялікая частка маленькіх мастакоў – з праваслаўных ці нерэлігійных сем’яў. Тут пераважае іншая ідэя – ідэя абʼяднання дзеля добрае справы.

«Часамі ўдома чакаем-чакаем – няма дзяўчынкі. Што рабіла? Ну, там з сястрой Мажэнаю мы такія робім…», – тлумачаць Вольга і Ліза Корбут.

Сястра Мажэна, якая апякуецца дзецьмі, кажа, што галоўнае ў справе – сабраць усіх разам.

«Каб яны былі ўцягнутыя ў нейкае дзеянне, якое дасць ім магчымасць развіцця, правядзення часу. Улічваючы і элемент працы. Бо ў гэтым ёсць і праца – уседлівасць, уключэнне таленту, здольнасці дзіцяці», – распавядае сястра Мажэна з касцёла Святога Антонія Падуанскага.

Заробленае на кірмашы перадаюць на карысць гэтай невялікай супольнасці. Тэнісны і футбольны стол, забаўкі і пачастункі – падзяка дзецям за працу. А бацькі дзякуюць касцёлу і сястры Мажэне, сярод іншага.

«Я вельмі задаволены, што маё дзіця пад асаблівым прыглядам – не блытаецца дзесьці па вуліцах або падʼездах, а займаецца добраю справай», – кажа адзін з бацькоў.

Касцёлам святога Антонія раней называлася святыня, што калісьці стаяла ў гістарычным цэнтры гораду. Яе знішчылі камуністычныя ўлады пяцьдзясят сем гадоў таму. Цяпер касцёл плануюць аднавіць. А гэта значыць, што добрых справаў будзе толькі болець.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях