19 апреля 2024, пятница, 2:23
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Кампанія «Стоп-бензін» па-французску

Кампанія «Стоп-бензін» па-французску

У Беларусі цягам года істотна падаражэла цана на паліва для аўтамабіляў.

На вуліцы гарадоў французаў выштурхнулі дзеянні ўрада, які вырашыў абкласці аўтамабільнае паліва дадатковым падаткам. У выніку цана самага папулярнага ў Францыі дызельнага паліва вырасла на 23% цягам года. Такія дзеянні ўрада тлумачыліся клопатам пра экалогію.

Згодна задуме, паступова, з ростам цэн, спажыўцы будуць вымушаныя адмовіцца ад уласных аўтамабіляў, узамен абраўшы грамадскі транспарт і электрамабілі. Але на практыцы выйшла інакш.

Змяненні закранулі ў асноўным найменш абароненыя слаі насельніцтва, для якіх пытанні экалогіі і “зялёнай эканомікі” другасныя, паколькі штодня яны занятыя задачамі забеспячэння годнага існавання. Сімвалам пратэстаў стала “жоўтая люмінісцэнтная камізэлька” – такую рэч, згодна французскаму заканадаўству, мусяць перавозіць у машынах усе ўласнікі аўтатранспарта.

Мітынгоўцы, калі праглядзець шматлікія фотарэпартажы з месцаў падзей, не надта пераймаліся пытаннямі выбару метадаў змагання за свае правы. У эпіцэнтрах сутычак пацярпелі дзясяткі гандлёвых аб’ектаў, былі спаленыя аўтамабілі, разбітыя шыбы ў будынках і нават часткова пашкожданая знакамітая Трыумфальная арка ў Парыжы. Былі параненыя дзясяткі пратэстоўцаў і праваахоўнікаў, чатыры асобы загінулі.

Рашучасць “жоўтых камізэлек” у адстойванні сваіх правоў прымусіла ўрад пайсці на саступкі. Паводле паведамленняў СМІ, прэм’ер-міністр Эдуар Філіп гатовы абвясціць мараторый на падвышэнне акцызаў на паліва. Акрамя гэтага, урадоўцы намераныя весці перамовы з лідарамі пратэстнага руху і кіраўнікамі парламенцкіх партый, якія падтрымалі пратэст.

У Беларусі цягам года таксама мела месца (істотнае падаражанне цаны https://charter97.org/ru/news/2018/11/24/314010/) на паліва для аўтамабіляў. Прадстаўнікі канцэрна “Белнафтахім” яшчэ ў пачатку 2018 года заяўлялі пра непазбежнасць падаражання паліва праз неабходнасць «кампенсацыі для НПЗ росту цаны на нафту».

Забаўнае супадзенне: у студзені 2018 года намеснік старшыні “Белнафтахіма” Андрэй Рыбакоў анансаваў падаражанне паліва на 23%. На практыцы некаторыя віды паліва падаражалі за бягучы год на 17-18 %, газ – на 24%. Падвышэнне цэн на паліва ў Беларусі ажыццяўлялася па хітрай схеме, апрабіраванай яшчэ з 2011 года.

Каб не справакаваць хвалю народнага абурэння, усе змяненні цэн спрабуюць рабіць незаўважна, па адной капейцы. Хоць у выніку мы прыходзім амаль да таго ж паказніка, як і ў Францыі, затое спажыўцы больш спакойныя.

У 2011 годзе на хвалі гаспадарчага крызісу, які справакаваў абвал курсу нацыянальнай валюты, падаражанне тавараў, у тым ліку аўтамабільнага паліва, у народзе набраў папулярнасць рух “Стоп-бензін”. Паралельна з маўклівымі акцыямі пратэсту, калі незадаволеныя ўладай грамадзяне збіраліся на цэнтральных плошчах, аўтамабілісты калонамі перасоўваліся па вуліцах, сігналілі ў знак падтрымкі.

На пэўны час выкарыстанне ўласных транспартных сродкаў для выяўлення нязгоды з дзеяннямі ўрада бянтэжыла нават праваахоўнікаў, якія прызвычаіліся аператыўна нейтралізаваць грамадзян, але да гэтага не сутыкаліся з дылемай замаху на прыватную ўласнасць.

Але праз некалькі акцый “Стоп-бензін” нерашучасць міліцыянты пераадолелі, навучыўшыся разбіваць шыбы ў аўтамабіляў, выцягваць кіроўцаў і адвозіць машыны на штрафстаянкі. Затое кіраўнік дзяржавы быў вымушаны “адкруціць цэны назад” і даць загад сваім функцыянерам на паэтапнае падвышэнне цэн на паліва.

Мікола Бянько, «Радыё Рацыя»

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях