17 апреля 2024, среда, 2:21
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дзьве пазiцыi

11
Дзьве пазiцыi

Аляксей Янукевіч i Мікола Статкевіч пракаментавалi падрыхтоўку да Дня Волi.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч пракамэнтавалі «Радыё Свабода» забарону Менгарыканкамам шэсьця і мітынгу 25 сакавіка і падачу новай заяўкі ў Менгарвыканкам на правядзеньне канцэрту і мітынгу.

Паводле намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, ад пачатку стварэньня аргкамітэт падкрэсьліваў, што 25-е сакавіка павінна быць днём нацыянальнай кансалідацыі дзеля абароны і ўмацаваньня беларускай незалежнасьці.

«Важна, каб гэтая кансалідацыя адбылася максымальна шырока ў тым ліку з удзелам уладаў. Сыходзячы са сваіх інтарэсаў улады прапанавалі варыянт правесьці легальна, з гукаўзмацненьнем, у нармальных умовах канцэрт у цэнтры гораду», — кажа палітык.

Паводле Аляксея Янукевіча, шэсьце па праспэкце, па праезнай частцы было б лепей, чым толькі мітынг.

«Але гэта пытаньне палягае ў рэчышчы таго, ці гатовыя мы зрабіць 25 сакавіка сьвятам, ці мы хочам бойку і супрацьстаяньне. Мы цьвёрда трымаемся таго, што нам патрэбна сьвята, легальная магчымасьць сабрацца людзям і адзначыць гэту важную гістарычную дату. І падкрэсьліць нацыянальную кансалідацыю».

Паводле Янукевіча, Партыя БНФ робіць выбар на карысьць дэмакратычнага грамадзтва, а не на «адзінства і згоду ў коле апазыцыйнага балота».

«Мы робім выбар на карысьць кааліцыі, згоды з тым грамадзтвам, інтарэсы якога мы адстойваем і якое нас падтрымлівае. Мы абсалютна сьвядома зрабілі наш выбар на карысьць таго, каб зрабіць усё, што ад нас залежыць, дзеля мірнага і годнага адзначэньня 25 сакавіка ў Менску», — падсумаваў Янукевіч.

«Павінна быць годнае шэсьце па вуліцах сталіцы»

Паводле Міколы Статкеіча, улады «не наважыліся дазволіць нам годна адсьвяткаваць сотую гадавіну беларускай незалежнасьці».

«У панядзелак (на паседжаньні аргкамітэту сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР — рэд.) мы дасягнулі супольнай пазыцыі, прагаласавалі, стварылі перамоўную групу. Калі ўлада адмаўляе ў нашай заяўцы, то было б лягічна, каб аргкамітэт сабраўся і выпрацаваў пазыцыю, — сказаў Статкевіч. — Але частка арганізацый падала сваю заяўку. Гэта праца на раскол. Толькі ж аб’ядналіся дзеля гэтага сьвята і тут нейкія сэпаратныя дзеяньні. Шкада, што калегі раскалолі аргкамітэт».

Мікола Статкевіч пажадаў «посьпехаў калегам», якім «можа, і пашэнціць зь іх заяўкай», дадаўшы што заўтра старшыні камісій рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу абмяркуюць сытуацыю.

«Але мая пазыцыя застаецца нязьменнай. Недзе за дрэвамі ў парку сьвяткаваць стагодзьдзе незалежнасьці таксама трэба. Але павінна быць годнае шэсьце па вуліцах сталіцы. Я гэтую пазыцыю буду адстойваць. Калі мы гэта рашэньне прымем, то шэсьце адбудзецца ў цэнтры Менска», — сказаў палітык.

Написать комментарий 11

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях