28 марта 2024, четверг, 15:28
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці

Краязнаўцы і даследчыкі прайшлі маршрутам па мясцінах Беларускай Народнай Рэспублікі ў Берасці.

Берасцейскія краязнаўцы і даследчыкі Ірына Лаўроўская і Ігар Бараноўскі прайшлі маршрутам па мясцінах Беларускай Народнай Рэспублікі ў родным горадзе, перадае «Радыё Рацыя».

Там яны распавялі пра падзеі і асобаў, якія паўплывалі на абвяшчэння незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 году. Сваю экскурсію даследчыкі пачалі з месца, дзе цяпер знаходзіцца мемарыяльны комплекс Берасцейская крэпасць-герой.

Кажа доктар урбаністыкі Ірына Лаўроўская:

– Мы стаім на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Берасцейскай крэпасці, які выкарыстоўваецца сёння як сімвалічны аб’ект аб’яднання Беларусі і Расеі, выкарыстоўваецца ў ідэалагічных мэтах, знаходзімся на месцы, дзе пачаліся Берасцейскія перамовы. Гэта інжынернае ўпраўленне, раней гэта быў калегіюм езуітаў. Памяшканне, дзе праходзілі перамовы, гэта даўні касцел. Будынак быў блізка ад Белага палацу, дзе пазней было падпісана пагадненне.

Рэшткі будынку “Інжынернага ўпраўлення”, дзе вяліся Берасцейскія мірныя перамовы
Рэшткі “Белага палацу”, дзе была падпісана Берасцейская мірная дамова
Памятная шыльда на аднім з муроў “Белага палацу”

Ігар Бараноўскі: Уласна з гэтага пачалася БНР. Расейская імперыя не прызнавала. Савецкая, бальшавіцкая ўлада таксама не прызнавала права беларусаў на самавызначэнне. У Берасці, Германія, Аўстрыя, Балгарыя, Турцыя з аднаго боку і ўкраінская дэлегацыя з другога, атрымалі магчымасць скончыць вайну і прызнаць новую незалежную дзяржаву. Тэматыка Берасцейскага міру, якая дыскутавалася дэлегацыямі, гэта права нацый на самавызначэнне.

Малады беларускі рух тады яшчэ не быў прызнаны, хаця беларуская дэлегацыя ўсё ж такі трапіла ў Берасце на мірныя перамовы, нягледзячы на тое, што іх у Баранавічах не пусцілі. Гэта быў наш зямляк Аляксандр Цвікевіч – адвакат і абаронца гарадзенскага насельніцтва, якое было ў бежанцах у тыя часы, Іван Серада – ураджэнец вескі Задзвея, каля Ішкаладзі, і Сымон Рак-Міхайлоўскі. Ім удалося акольнымі шляхамі трапіць у Берасце і паўдзельнічаць у перамовах, як дарадцы ўкраінскай дэлегацыі, якую Троцкі прызнаў.

Важна для культуры нашай памяці, каб мы гаварылі пра Берасцейскі мір не толькі ў кантэксце расейскіх інтарэсаў, украінскай дзяржавы, а памяталі пра шлях, які прайшоў беларускі рух і нашая беларуская дзяржаўнасць. Пратэст беларускага народу супраць таго, што яго лёс вырашалі без яго. Уласна з гэтай несправядлівасці ў Берасці пачыналася наша дзяржаўнасць і тыя першыя рэальныя крокі дзеячоў, якія абвясцілі 25 сакавіка незалежнасць Беларусі ад Расеі.

Пачнем з братоў Цвікевічаў, найбольш знакавых асобаў для гісторыі БНР і Берасця. Узгадаю Аляксандра Цвікевіча, ён быў адным з прадстаўнікоў берасцейскага насельніцтва і ўсей Гарадзенскай губерніі ад бежанцаў на Усебеларскім з’ездзе 17-га году.

У часы БНР быў прадстаўніком Беларусі на Украіне ў перамовах з УНР адносна прызнання незалежнасці БНР, міністрам юстыцыі ва ўрадзе Луцкевіча, міністрам замежных спраў ва ўрадзе Ластоўскага. Калі ўжо БНР знаходзілася на эміграцыі ў Коўне і Празе, ён пэўны час выконваў абавязкі прэм’ер-міністра БНР.

Аляксандр Цвікевіч спрычыніўся да пабудовы беларускай дзяржаўнасці і далей: ён прыняў рашэнне вярнуцца у савецкую Беларусь і працаваў у Інстытуце гісторыі. Мы стаім каля будынку чыгуначнага шпіталя. Ведаем, што браты Цвікевічы нарадзіліся ў сям’і чыгуначнага фельчара. Тут, каля чыгуначнага шпіталя, магло бы быць адно з месцаў памяці.

Старыя карпусы чыгуначнага шпіталя (цяпер Берасцейская гарадская дзіцячая паліклініка №1), дзе працаваў бацька братоў Цвікевічаў.

Ірына Лаўроўская: Месцам ушанавання маглі бы стаць гэтыя карпусы. Самога будынку шпіталя ўжо няма, але гэтае месца звязанае з іх дзяцінствам, з бацькам, з сям’ей. З гэтага месца ён пераходзіў на той бок праз чыгунку і чатыры гады навучаўся ў Берасцейскай гімназіі, гэта стары корпус Берасцейскага ўніверсітэта, так што можна нават прасачыць гэты шлях, як ён хадзіў у гэтую гімназію, як ён яе сканчваў, як з’ехаў па той жа чыгунцы да Пецербургу.

Ігар Бараноўскі: Скончыў у Санкт-Пецярбургу юрыдычны факультэт. Коратка гаворычы пра яго брата – Івана Цвікевіча – ён скончыў у Варшаве медычны факультэт. У іншых месцах мы ўзгадаем пра Цвікевічаў зноў і там ужо пра Івана я дадам больш. Стаім каля будынку старога корпусу Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту, тут філфак знаходзіцца, а раней была Берасцейская гімназія. У гэтай гімназіі навучаліся браты Цвікевічы. І гэта, як месца памяці, найперш мусіць быць адзначана. Было б добра, каб да 1000-годдзя горада ўшанаваць гэтых двух навукоўцаў – медыка, гісторыка, адваката, юрыста – памятнай шыльдай. Дзе, як не ў гэтым месцы, нашым уладам варта тое зрабіць.

Будынак Берасцейскай гімназіі (цяпер вядомы як “стары корпус” Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту), дзе вучыліся браты Аляксандр і Іван Цвікевічы.

Ірына Лаўроуская: Гэта асоба, якая вельмі дапамагала бежанцам. Асоба, якая вельмі заслужанная перад нашым народам.

Ігар Бараноўскі: Для самых простых людзей яны менавіта як юрысты, як актывісты, як грамадскія дзеячы, якія ў Маскве выбівалі рэальную падтрымку людзям, якія трапілі ў вельмі складаныя ўмовы вайны. І гэта заслуга асабліва Аляксандра Цвікевіча, яна неаспрэчная, і ніякія палітычныя аспекты не павінны замінаць ушанаванню памяці.

“Нашыя прафесійныя гісторыкі мала займаюцца гісторыяй БНР, гісторыяй Берасцейскага міру і горада. Гэта сумны факт”, – падсумоўваюць першую частку экскурсіі Ігар Бараноўскі і Ірына Лаўроўская.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях