18 апреля 2024, четверг, 11:41
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Мінскае «Тарпеда» выпусціла абанементы з хэштэгам «BNR100»

1
Мінскае «Тарпеда» выпусціла абанементы з хэштэгам «BNR100»

Сёння пачаўся продаж абанементаў на хатнія матчы мінскага «Тарпеда» ў сезоне-2018.

Абанементы можна набыць на сайце Kvitki.by і атрымаць у касе стадыёна падчас усіх хатніх гульняў «чорна-белых», паведамляе tarpeda.org.

Таксама абмяняць электронны квіток можна і ў офісе клуба (па папярэдняй дамове – тэл. + 375-29-664-34-46).

Абанементы падзяляюцца на два тыпы:

«1947» – цэнтральны асноўны сектар / вольны выбар месца (кошт 35 рублёў);

«ULTRAS» – фанацкі сектар / вольны выбар месца (25 рублёў).

Уладальнікі абанемента «1947» маюць магчымасць наведваць і фанацкі сектар на стадыёне.

Заўзятары, якія стануць уладальнікамі абанементаў «Тарпеда» у сезоне–2018 атрымаюць права наведваць хатнія матчы «чорна-белых» на ўсіх стадыёнах, дзе будуць праводзіцца сустрэчы:

– вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе.

– Кубка Рэспублікі Беларусь 2018/2019.

Адзначым, што на кожным абанеменце прысутнічае адмысловы хэштэг, прысвечаны стагоддзю Беларускай Народнай Рэспублікі – «BNR 100». Таксама усе надпісы зроблены на лацінцы.

Нагадаем, датай заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі лічыцца 25 сакавіка 1918 года, калі была прынятая Трэцяя Устаўная грамата Першага Усебеларускага з’езда (кангрэса).

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях