24 апреля 2024, среда, 2:43
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

На польскім аўкцыёне выстаўлены ўнікальныя здымкі Слоніма і Альбярціна

1
На польскім аўкцыёне выстаўлены ўнікальныя здымкі Слоніма і Альбярціна

На здымках сфатаграфаваныя Слонім і Альбярцін падчас Першай сусветнай вайны.

На польскім аўкцыёне allegro.pl выстаўлены ўнікальныя рэдкія здымкі Слоніма і Альбярціна падчас Першай сусветнай вайны, паведамляе «Радыё Рацыя».

На адным са здымкаў сфатаграфавана вуліца Слоніма (цяпер вуліца Чырвонаармейская), на якой знаходзіліся казармы рускай арміі, і якія былі захоплены кайзераўскімі войскамі. Царскія казармы захаваліся да сённяшніх дзён, у іх сёння дыслакуецца Слонімская 11-я механізаваная брыгада. На фотаздымках таксама адлюстравана праваслаўная царква на тэрыторыі вайсковай часткі, камендатура і медыцынская ваенная машына.

На іншых рэдкіх здымках бачны палац Пуслоўскіх у Альбярціне ў 1915-1917 гадах. Гэта асобныя пакоі палаца, бібліятэка, месца для чытання кніг і казіно, парк Пуслоўскіх. А таксама фотаздымак Альбярціна з вышыні птушынага палёту. Праўдападобна, што фотаздымкі на аўкцыёне з’явіліся з нейкага альбома альбо папкі. Здымкі адлюстраваны на тоўстай кардоннай паперы памерамі 20х32 см.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях