19 апреля 2024, пятница, 7:55
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Павел Севярнец прэзентаваў у Гародні раман «Беларусалім»

3
Павел Севярнец прэзентаваў у Гародні раман «Беларусалім»
Павел Севярнец

Раман «Беларусалім» Павел Севярнец пісаў 20 гадоў.

Была прадстаўлена першая кніга „Золак” з трылогіі рамана Паўла Севярынца „Беларусалім”. У залі Саюза палякаў на Беларусі адбылася сустрэча з аўтарам, дзе ён распавёў чытачам пра сваю кнігу, а таксама пра развіццё беларускай хрысціянскай выдавецкай справы, паведамляе „Радыё Рацыя”.

Раман „Беларусалім” пісаўся дваццаць гадоў, кажа Павел Севярынец:

– Сюжэтная лінія рамана такая, што Беларусь раптам у апошнія часы робіцца цэнтрам увагі ўсяго сусвету, бо нават у біблейскіх прароцтвах, у Беларусі, якая вынасіла Ізраіль, а ў Бібліі пра гэта ясна гаворыцца, укараняецца карпарацыя „Непагасны свет”, якая плануе даць усяму чалавецтву шчасце. Ці зможа гэта самая карпарацыя стварыць пульт ад чалавека, у выглядзе мабільнага тэлефона, ці зможа яна даць шчасце тут? Як вочы ўсяго свету звяртаюцца на Беларусь і які патэнцыял у самой Беларусі ёсць, вось пра гэта пра ўсё раман.

Падчас прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца прысутныя маглі азнаёміцца з асартыментам інтэрнэт-крамы „Imbryk.by”. Кажа ўладальнік крамы Алесь Мазанік:

– Я прыехаў у Гародню, бо даведаўся, што мой сябар Павел Севярынец арганізоўвае прэзентацыю свайго раману „Беларусалім”. Я ў свой час скончыў ягоныя курсы „Ды-джэй адраджэння”, таму імкнуся супольна з ім праводзіць мерапрыемствы. Сёння гэта прэзентацыя маёй інтэрнэт-крамы. Менавіта ў Гародні, бо калісьці ў тут абыўся першы „Фэст вышыванкі”, які мяне шчыра ўразіў тым, што нягледзячы на невялікую рэкламную кампанію, было шмат цікавага. Я шчыра задаволены.

Гарадзенцы маглі не толькі набыць кнігу, але і атрымаць аўтограф аўтара.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях