18 апреля 2024, четверг, 16:22
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Гісторыя з «уваскрасеннем» Бабчанкі стала інфармацыйным бестсэлерам

3
Гісторыя з «уваскрасеннем» Бабчанкі стала інфармацыйным бестсэлерам
Уладзімір Някляеў

Безадносна да ўсяго: дзякуй Богу, што жывы!

Гэтымі днямі я ва Ўкраіне, дзе гісторыя з “уваскрасеннем” журналіста Аркадзя Бабчанкі стала інфармацыйным бестсэлерам...

Безадносна да ўсяго: дзякуй Богу, што жывы! Бо насамрэч маглі забіць, як забілі Паўла Шарамета - і не яго аднаго.

“Дзякуй Богу, - згадзіўся са мной чалавек, з якім я пазнаёміўсяў зімой 2013 годзе на Майдане. - Але выглядае гэта не на прафесійную працу спецлужбаў, а на самадзейнае рэаліці-шоў”. - І спытаў. - Вось скажыце: для чаго тут жонка, якая амаль двое сутак была ўдавой?..”

Потым гэты чалавек, які больш за 20 гадоў служыў у савецкім КГБ, а пасля яшчэ амаль 15 гадоў ва ўкраінскім СБУ (сышоў пасля расстрэлу Майдана, заявіўшы, што віна за гэта ляжыць найперш на спецслужбах), тлумачыў, чаму аперацыя не прафесійная, казаў, што яна - проста падарунак ад украінскага СБУ расійскаму ТВ, якое наладзіць з гэтага такое рэаліці-шоў, што драма ператворыцца ў фарс, а калі я запярэчыў: “У любым выпадку зратаванае чалавечае жыццё”, - ён зноў вярнуўся да зададзенага ў самым пачатку пытання: “Нават у такім выпадку вы б на такую ролю для сваёй жонкі згадзіліся б?..”

Найлепш на гэта было б сказаць: “Добра нам гаварыць, не нас жа спрабавалі забіць”, - але не майму субяседніку, забіць якога якраз спрабавалі. І калі мы развітваліся, ён сказаў: “Не ў гэтым праблема”.

А ў чым?..

Уладзімір Някляеў, Facebook

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях