28 марта 2024, четверг, 15:29
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Гісторыка-культурная спадчына, якая нас звязвае з Польшчай, яна неабсяжная»

2
«Гісторыка-культурная спадчына, якая нас звязвае з Польшчай, яна неабсяжная»
Адам Міцкевіч
Карціна Валенція Ваньковіча/Фота:Сharter97.org

У Менску распачалася навуковая канферэнцыя, прымеркаваная да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Як распавёў для «Радыё Рацыя» Ігар Капылоў – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа:

– Гэта міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі». Яна ўжо праводзіцца 27-мы год. Канферэнцыя праводзілася заўсёды паміж Люблінскім універсітэтам і Беларускім дзяржаўным універсітэтам. У гэтым годзе канферэнцыя выйшла за ўніверсітэцкія межы ў сувязі з тым, што праблемнае поле пашыраецца, нам ёсць што абмяркоўваць. Тая гісторыка-культурная спадчына, якая нас звязвае з Польшчай, яна неабсяжная, таму што знаходжанне ў адной дзяржаве пакінула вельмі глыбокі след.

З кожным годам канферэнцыя павялічвае колькасць удзельнікаў і тэмаў. Асобныя яе секцыі праходзяць як у Беларускім дзяржаўным універсітэце, так і ў Акадэміі навук.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях