24 апреля 2024, среда, 6:52
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Слоніме адкрыюць помнік Льву Сапегу

1
У Слоніме адкрыюць помнік Льву Сапегу

Помнiк дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу ВКЛ будзе адкрыты да Дня беларускай пісьменнасці.

У Слонімскім райвыканкаме адбылося першае выязное пасяджэнне аргкамітэта, прысвечанае падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускай пісьменнасці ў Слоніме ў першыя выхадныя дні верасня 2019 года. У пасяджэнні аргкамітэта прынялі ўдзел намеснікі старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзешка і Віктар Лісковіч, старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч і старшыня Слонімскага райсавета Алег Таргонскі, а таксама іншыя кіраўнікі абласных і раённых службаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Падчас пасяджэння аргкамітэта была афіцыйна агучана інфармацыя пра тое, што падчас Дня беларускай пісьменнасці ў Слоніме будзе ўстаноўлены і адкрыты помнік былому слонімскаму старосце, дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633).

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях