20 апреля 2024, суббота, 2:39
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Вольга Мікалайчык: Калі змагаешся за высакародную мэту, то ўсё можна пераадолець

4
Вольга Мікалайчык: Калі змагаешся за высакародную мэту, то ўсё можна пераадолець
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК

Грамадская актывістка ўжо шмат гадоў стаіць на абароне Курапатаў.

Актывістка Вольга Мікалайчык распавяла сайту palitviazni.info пра абароны Курапатаў, рэпрэсіі і памяць пра тых, хто стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій.

Тых, хто стаіць на варце ля рэстарана ў Курапатах, не толькі штрафуюць, але і працягваюць адпраўляць на суткі. Зараз, напрыклад, адміністрацыйны арышт (па 10 сутак) адбываюць Максім Вінярскі і Павел Севярынец. Раней у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў пабывала Вольга Мікалайчык, але пры гэтым яна кажа, што арыштамі актывістаў не запалохаць.

– Я ўжо шмат гадоў стаю на абароне Курапатаў, – кажа Вольга Мікалайчык. – Гэта святое! У гэтым годзе паспела пабываць і на сутках за перфоманс ля рэстарана. Але нас не запалохаць, і варта працягваецца. Зараз мы зрабілі графік дзяжурств ля рэстарана (кожны дзень дзяжурыць нейкая партыя альбо рух), таму варта, так бы мовіць, перайшла ў арганізаванае рэчышча.

– Ці складана вам было амаль штодзень несці варту ля Курапатаў?

– Штодзень былі на варце якраз да таго моманту, як склалі графік дзяжурств. Хаця, па шчырасці, было няпроста. Мы стаялі на вуліцы па 12 гадзін у суткі, з раніцы да ночы і пры гэтым – у любое надвор’е.

Тым не менш, калі чалавек мае ідэю і прынцыпы, то гэта нескладана. Ты ведаеш, на што ідзеш і што робіш. Таму асабсіта для мяне тут асаблівых складанасцей не было. А вось Леанід Кулакоў, напрыклад, наогул выходзіў на абарону Курапатаў з гіпсам. Людзі ставяцца да гэтага вельмі адказна і сур’ёзна, але, я вам шчыра скажу, што пра цяжкасці ніхто не думае. Калі ты змагаешся за высакародную мэту, то ўсё можна пераадолець.

У нас жа адна мэта – паралізаваць дзейнасць установы, якая пабудавана ля месца масавых расстрэлаў людзей у сталінскія часы, ля нацыянальнага акропаля. Гэта святыня і месца, якое сімвалізуе той драматычны час на нашай зямлі. Трэба быць дзікуном, каб будаваць тут забаўляльны комплекс. Гэта глумленне над памяццю ахвяраў. І трэба спыняць тых, хто не шануе памяць.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях