29 марта 2024, пятница, 3:56
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Беларусы прыйшлі пакланіцца цудадзейнай Супраскай іконе Божай Маці

Беларусы прыйшлі пакланіцца цудадзейнай Супраскай іконе Божай Маці

Арыгінал іконы загінуў у час бежанства, але магутнасьць засталася.

Сотні вернікаў з усіх куткоў Польшчы і з-за мяжы наведалі 10-га жніўня Супраскі Дабравешчанскі манастыр з нагоды сьвята Супраскай іконы Божай Маці, перадае radyjo.net.

Сьвяткаванні ў гонар Супраскай іконы пачаліся ўжо ўчора ўвечары і працягваліся ўсю ноч. Шмат вернікаў ішлі ў пешых паломніцтвах м.ін. з Васількова, Крынак, Беластока, на байдарках плылі ў Супрасль таксама паломнікі з Гарадка.

Галоўную літургію у 10 гадзін раніцы служыў мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава разам з іерархамі польскай царквы. Вернікі, у тым ліку і зь Беларусі, прыйшлі, каб пакланніцца Супраскай іконе і ў прасіць у Багародзіцы заступніцтва й дапамогі.

Супраская ікона Божай Маці гэта копія Смаленскай іконы „Спадарожнай”. Арыгінал загінуў у час Бежанства. Зараз у манастыры знаходзяцца дзьве яе копіі. У кожную сераду перад цудадзейнай іконай чытаюць акафіст.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях