17 апреля 2024, среда, 1:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Таямніцы менскай Старажоўкі

Таямніцы менскай Старажоўкі

Гісторык распавядае пра важныя гістарычныя месцы і будынкі Старажоўкі.

Дзе пашылі першыя ў Беларусі станікі? Дзе стаяў легендарны млын Мянеска? Дзе Караткевіч напісаў свой раман «Чорны замак Альшанскі»? Дзе знаходзіцца самы стары хлебазавод Менску? Адкуль пайшла назва «Старажоўка»? На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні пра знакаміты раён сталіцы вядоўцам перадачы на «Белсаце» Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа гісторык Паўліна Скурко.

Старажоўка (Старажоўскае прадмесце) – гістарычны раён Менску, размешчаны ў паўночнай частцы гораду, за Траецкай гарой. Старажоўка абмежаваная вуліцамі Веры Харужай з захаду, Максіма Багдановіча з поўначы, Камуністычнай і Старажоўскай і выгінам ракі Свіслач з поўдня. Уключала ў сябе вуліцы Крапоткіна, Кісялёва, Даўмана, праспект Машэрава і вуліцу Старавіленскую.

Сваю назву прадмесце атрымала ад вартаўнічай (рус. сторожевой) заставы, што знаходзілася пры выездзе з гораду з боку Старавіленскага і Даўгінаўскага трактаў (сёння гэта скрыжаванне вуліц Максіма Багдановіча і Кісялёва).

З 1797 года Старажоўскімі пачалі называць і праваслаўныя могілкі, дзе ў 1847 годзе збудавалі мураваную царкву Святой Марыі Магдаліны.

У 1987 годзе гарадскія ўлады назвалі Старажоўскай вуліцу, якая ідзе ад Траецкага прадмесця ўздоўж набярэжнай Свіслачы. У 2006 годзе безназоўны сквер на рагу праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай таксама атрымаў назву Старажоўскага.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях