24 апреля 2024, среда, 12:34
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Грэка-каталіцкі святар: Мы маем патэнцыял, каб вера нашая пашыралася

3
Грэка-каталіцкі святар: Мы маем патэнцыял, каб вера нашая пашыралася

У Лідзе грэка-каталікі адзначылі свята ў гонар Язафата Кунцэвіча.

У лідскай грэка-каталіцкай парафіі святога Язафата прайшлі ўрачыстасці з нагоды парафіяльнага свята, перадае racyja.com.

Гэты асяродак беларускай веры, паводле мовы набажэнстваў і культуры, запрасіў сяброў з грэка-каталіцкіх парафіяў Гародні, Менска, Полацка. Свой візіт на свята ажыццявіў галава Беларускай грэка-каталіцкай царквы, апостальскі візітатар для беларусаў грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек.

Парафіі споўнілася 24 гады. Час станаўлення гэтай лідскай суполкі згадвае ксёндз Ігар Лашук, які некаторы час апекаваўся вернікамі.

– Ліда – гэта мае першыя крокі святарства, першыя месяцы святарства, якраз гэтая зямля, парафія, першы год святарства – заўсёды для мяне асаблівым чынам дарагое і прыемнае, бо тут я патрэбу ў святарстве адчуў у поўным сэнсе гэтага слова. У духоўным значэнні, але таксама ў фізічным. У духоўным значэнні – несці гэтае божае слова, а ў фізічным значэнні – як многа людзей патрабуе гэтага божага слова.

Айцец Андрэй Абламейка восем гадоў быў парахам грэка-каталіцкай суполкі ў Лідзе, а таксама памятае першую беларускую літургію, якую адслужыў там нябожчык айцец Ян Матусевіч. Паводле Андрэя Абламейкі, наяўнасць такой невялікай і моцнай суполкі, звязанай узаемадапамогай, дае сэнс хрысціянству.

– Можам дапамагаць адзін аднаму, каб перажыць. Але паверце, што часы ў гісторыі нашай царквы былі розныя: былі горшыя і лепшыя часы. Мы зараз з вамі нягоршыя часы перажываем. І мы маем патэнцыял, каб даваць яшчэ больш і больш пладоў, каб вера нашая перадавалася ў іншыя пакаленні, каб яна закаранілася ў жыццё нашых дзяцей. Гэта вельмі важна.

Пасля акафісту сятога Язафата, Боскай літургіі парафіяне паўдзельнічалі ў конкурсе выпечкі, а таксама ў пасадцы піхты ў двары парафіі.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях