23 апреля 2024, вторник, 18:44
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Саўка ды Грышка: Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!

1
Саўка ды Грышка: Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!

Героі Лявона Вольскага заклікалі Беларусь не скарацца.

Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка выканалі песню пра «рускі рай», перадае «Радыё Свабода».

Саўка:

Вот бы ў Расію скарэй нам вайці,

Сразу зарплата ў нас будзе расьці.

Забяры ты нас, Пуцін, к сабе скарэй,

Стаім мы ужэ окала тваіх дзьвярэй.

Грышка:

Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць,

Чулі мы здавён.

Хто нас кіне, хто нам здрадзіць,

Шлем таму праклён.

Хай Расея пастку ставіць,

Хай шыпіць зьмяя.

Не скарайся, не здавайся,

Беларусь мая.

Саўка:

Пуцін, вазьмі нас скарэе к сібе,

Можэт, пайду я служыць в ФСБ.

І ўсяго будзе многа тагда ў нас,

Бо сразу стануць нашымі і нефць, і газ.

Грышка:

Вы ня думайце, што будзе

Вельмі проста жыць.

Будуць-будуць нашы людзі

Ў Сірыі служыць.

Бо ня спыніцца крамлёўскі

Правадыр-маньяк.

Не служы ў расейскім войску,

Беларусь мая!

Саўка:

Пуцін, давай, нас скарэй забірай,

Очэнь уж хочацца ў рускі твой рай!

Грышка:

Затлуміла людзям голаў

Тэлевізія.

Зноў цябе пакінуць голай,

Беларусь мая.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях