20 апреля 2024, суббота, 14:28
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Магілёўскія Фэрмапілы

Магілёўскія Фэрмапілы

Подзвіг беларускiх ваяроў, якi можа зацемніць гicторыю пра 300 спартанцаў.

27 чэрвеня 1581 р., менш за некалькі соцень гусароў роты Марціна Казаноўскага на працягу сямі гадзін абаранялі Магілеў ад 30-тысячнага маскоўскага войска. Абаранялі не на сценах, а ў чыстым полі. А калі на падмогу прыбыло яшчэ каля трох соцень вершнікоў лёккай кавалерыі, гусары увогуле прагналі ворага ад горада.

Першы ўдар

Год 1581 вядомы ў гісторыі чарговай, трэцяй ужо, выправай войска пад камандаваннем караля Стэфана Баторыя супраць Маскоўскага княства. Дзве папярэдніх былі цалкам паспяховымі. Былі вызвалены вялікалітоўскі Полацк і здабытыя Вялікія Лукі. Трэцяя выправа была накіравана на Пскоў. Але яшчэ да таго, як войска Рэчы Паспалитай стала пад гэтым горадам у канцы жніўня, войска маскавітаў у чэрвені ўварвалася ў ВКЛ. Іх памер ацэньваецца па-рожнаму. Некаторыя сучасьнікі называюць лічбы сорак ці сорак пяць тысяч  “масквы і татараў”, але найбольш верагодна, што колькасць маскавітаў сягала блізу 30.000, піша imbierac.livejournal.com. Гэтую лічбу узгадаў нехта Маркоўскі, паручнік гусарскай роты (швадрона) Марціна Казаноўскага, вайсковец, які біўся з войскам каля брамы Магілева.

Войска агрэсара, хоць і было вельмі вялікім, не з’яўлялася высокавартасным. Складалася яно амаль цалком з кавалерыі татарскай, казацкай і маскоўскай. Такое войска ідэальна падыходзіла толькі для рабавання безабаронных вёсак і прадмесьцяў. Аднак, нягледзячы на наяўнасць пушак, маскоўскія жаўнеры не былі гатовыя да працяглай аблогі добра ўмацаваных і належным чынам абароненых крэпасцей і месцаў, хоць яны маглі і спрабавалі ўзяць іх знянацку, выкарыстаўшы ніскі маральны дух абаронцоў.

У чыстым полі, дзякуючы сваім памерам, яны, натуральна, уяўлялі сабой сурыёзную пагрозу для палякаў і ліцьвінаў, таму што апошнія ня мелі ў раёне, ахопленым ўварваннем (фронт ад Дуброўны праз Оршу, Копысь, Шклоў да лініі Магілеў, Радомль, Мсціслаў) занадта шмат сіл, а тыя, якія знаходзіліся там раней (каля 1000 вершнікоў), былі раскінутыя па ўсім фронце.

У лісце Стравінскага да польскага караля, напісаным ў Магілеве, пададзены быў спіс вайсковых камандзіраў захопнікоў. Гутарка ідзе пра: “Старэйшых ваявод: Міхаіла Пятровіча Кайцерава, Андрэя Іванавіча Хварасценіна, Ізмайлава, Романа Дзмітравіча Бутурліна, князя Міхаіла Васільевіча Наздраватага, князя Івана Міхайлавіча Валхоўскага, князя Марцулея Шчарбатага, Івана Міхайлавіча Батуркіна, Фёдара Фустава, Міхаіла Глебава-Салтыкова, князя Івана Барацінскага, татарскага князя Івана Куланчук-Чэрмікава, Уладзіміра Галовіча, Васілія Іанава, ваяводу данскога казацтва, Ярмак Цімафеевіч, казачы атаман”.

Тады ж Стравінскі вызначыў і склад сіл уварвання: “45.000, стралкоў з Дону і масквы вершнікоў 1000”. Менавіта гэтае войска фарсіравала Днепр і з 25 па 27 чэрвеня стаяла пад Магілевам.

Бітва

У аўторак 27 чэрвеня маскоўская армія ўдарыла па прадмесцях Магілева. Спаліла іх, аб чым каралю паведаміў Стравінскі: “Да сценаў горада падысці спрабавалі, каб замак выпаліць, на што мы з Божаю дапамогай стральбой з замка і вастрога, таксама маючы стралкоў з рушніцамі паміж платамі і дамамі, а таксама атакамі, абаранялі і іх не дапускалі, дзякуй дапамозе Божай і шчасцю Вашай Вялікасьці. У прадмесьцях, вышэй названых, сотні дамоў спалілі, але ў людзях няма шкоды, і нікога не захапілі, толькі двох застрэлілі, але самыя вялікія страты ў людзях з-за стральбы з вастрогу і замку, пры спробе захопу месца, мелі”.

Хутка гараджанам на дапамогу прыйшлі гусары (рота Марціна Казаноўскага, колькасцю ў 200 вершнікоў), а праз 7 гадзін пасля гэтага, лёккія вершнікі (рота пяцігорская Цемрука Шымковіча, якая складалася са 164 казакоў, і рота Кшыштафа Радзівіла пад камандаваннем Галібека, якая складалася з 150 вершнікаў).

Падрабязнасці бою кавалерыі з ворагам вядомыя дзякуючы апісанню шляхціча Галоўчынскага, які са спаленага Галоўчына 30 чэрвеня 1581 р. пісаў каралю: “У Вашае Вялікасьці Магілеве і магілеўскіх прадмесцях колькісот дамоў спаленыя, у Магілеве і замку людзей замала, адно з дапамогай Госпада і Вашае Вялікасці жаўнераў, ротаў Пана Троцкага [Кшыштафа Радзівіла], Паноў Казаноўскага і Цемрука, якія ў той час былі сабраныя разам, адбілі іх і абаранілі замак і месца, ды мелі бітву з імі”.

Ліст Галоўчынскага завяршаецца прыпіскай ксяндза Яна Пятроўскага ад 11 ліпеня 1581 р., які ў ёй адзначыў наступнае: “Сёння прыехаў сюды Маркоўскі, паручнік роты Казаноўскага. Ён прынёс вестку, што 27 чэрвеня пад Магілеў, як ён кажа, масква і татары прыйшлі, каля 30.000 чалавек, людзі нікчэмныя, дрэнныя. Яны штурмавалі Магілеў, і рота Казаноўскага ў 200 вершнікоў без ротмістра (капітана), пачуўшы пра іх, прыйшла. Пасля чаго пад Магілевам з імі біліся на працягу дня, 7 гадзін, каб захоп прадухіліць. Потым рота Цемрука прыйшла [на дапамогу]. 

Масква, маючы шмат людзей, пачала ўцёкі і выйшла да Дняпра, пераправілася [на другі бок]. Нашыя на тае пераправе грамілі яе і на азначаным баку разагналі, схапіўшы частку ў палон, якія тут Маркоўскі - гэта ад нашае Kрушвіцы - каралю прывёў. Шкоду вялікую тая рота [Казаноўскага] у конях мела: масква ім усіх з лукоў і рушніцаў пастрэляла. Таксама параненых таварышоў і пахолкаў досыць; забітых, дзякуй Богу, [у роце] няма”.

Хоць у роце гусараў Казаноўскага ніхто не загінуў, але, страты былі ў казачым атрадзе Кшыштафа Радзівіла, дзе паручнікам быў Галібек. Вось што згадвалася ў адным з дакументаў: “ Іншыя былі забітыя, і тры таварышы захопленыя жывымі: Гульскі, Збікоўскі і Кураед”.

Пасля бітвы

Магілеў ацалеў. Маскоўскія войскі пайшлі праз Оршу, палячы на шляху некаторыя вёскі. Ліцьвіны ў паніцы апісалі свае страты, перабольшыўшы іхнюю колькасьць да 2.000 спаленых вёсак, але на самой справе, гэтыя страты былі не такія вялікія. 

“Шкоды ў вёсках няма там [каля Магілева] такой, як было сказана”, - пісаў ксёндз Пятроўскі, спасылаючыся на паручніка Маркоўскага. 30 тысячнае маскоўскае войска, нарэшце, адступіла з гістарычнай Літвы і больш як 200 тысячнае войска Рэчы Паспалітай..

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях