18 апреля 2024, четверг, 8:16
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Ігар Комлік: Улада памятае пратэсты, якiя адбылiся два гады таму

5
Ігар Комлік: Улада памятае пратэсты, якiя адбылiся два гады таму
Ігар Комлік

Адзін з лідараў прафсаюза РЭП пра тое, чаму «дармаедам» вырашылі зрабіць часовую палёгку.

Як вядома, тэрмін аплаты працаздольнымі грамадзянамі, якія не занятыя ў эканоміцы, асобных камунальных паслуг па поўных тарыфах пераносіцца на 1 траўня 2020 года, паведамляе racyja.com.

Па поўных тарыфах “дармаеды” кампенсуюць гарачае водазабеспячэнне з 1 студзеня 2019 года, а газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне — павінны былі з 1 кастрычніка гэтага года.

- Я думаю, што такі перанос звязаны з палітычнымі кампаніямі, што зараз адбываюцца і будуць адбывацца. Цяпер, напрыклад, набірае разгон парламенцкая кампанія, будучыя праўладныя дэпутаты ўжо “апрацоўваюць” электарат. І тут дзяржава падкладвае такую свінню ў выглядзе падатка для “дармаедаў” у ацяпляльны сезон. А наперадзе яшчэ і прэзідэнцкія выбары.

Таму вырашылі перанесці падаткавы ціск на 1 траўня, калі якраз і заканчваецца ацяпляльны сезон. Улады, напэўна, вырашылі “рэзаць” людзей менш балюча.

- Баяцца, што грамадства можа рэзка адрэагаваць на такі “падарунак” да зімы?

- Хутчэй за ўсё, вырашылі проста перастрахавацца.

Улада – добры вучань, яна памятае, што здарылася два гады таму, калі быў уведзены падатак на “дармаедаў”. Масавыя пратэсты прайшлі па ўсёй краіне. Зараз ім гэта не патрэбна.

Адным словам, улада прыдумала гэты падатак і зараз ён для іх, як чамадан без ручкі. І кінуць шкада, і несці цяжка.

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях