19 апреля 2024, пятница, 6:29
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Нават на Чукотцы чуў матчыну мову»

2
«Нават на Чукотцы чуў матчыну мову»

Незвычайная гісторыя сына вайскоўца і яго сям’і.

У сямейнай пары Кульбіцкіх няма сумневу, якая мова для іх родная. Муж Аляксей і жонка Аляксандра роднаю лічаць беларускую, хаця ў кожнага да яе быў свой шлях, пра які яны і распавядаюць журналісту «Белсата» Глебу Лабадзенку.

Аляксандра Кульбіцкая размаўляе па-беларуску апошнія 12 гадоў. Але яна прызнаецца, што часам пад ціскам расейскамоўнага атачэння пачынае думаць і, што цікава, сварыцца па-расейску.

Нягледзячы на тое, што дзяцінства Аляксея Кульбіцкага прыпала на савецкія часы, мама з маленства размаўляла з ім і пела яму песні выключна па-беларуску. Бацька быў вайскоўцам, і нават калі сям’я трапіла на Чукотку, мама прыклала ўсе намаганні, каб сын не забыў мовы. Таму беларуская – гэта сапраўды матчына мова для Аляксея.

У прафесійным жыцці маладых людзей таксама не бракуе беларускай. Аляксей – арт-дырэктар студыі ўэб-дызайну «PRAS». Маладзён распавядае, што ад самага пачатку заснавальнікі студыі імкнуліся да таго, каб іхная прадукцыя мела беларускі ўхіл. З гэтай прычыны раней шмат што яны рабілі за свой кошт – тыя ж беларускія версіі сайтаў. Але апошнім часам тэндэнцыя змяняецца, і цяпер кліенты самі просяць зрабіць беларускую версію прадукцыі. Аляксандры ж так надакучылі пластыкавыя пакеты, што яны з сяброўкамі пачалі шыць торбы ды кулькі з тканіны. Так паўстаў праект «Торба-шоу», старонка якога, дарэчы, створаная толькі па-беларуску.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях