29 марта 2024, пятница, 3:23
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Маладыя хрысціянскія дэмакраты звярнуліся да Грэты Тунбэрг з нагоды БелАЭС

1
Маладыя хрысціянскія дэмакраты звярнуліся да Грэты Тунбэрг з нагоды БелАЭС

МХД просіць актывiстку падтрымаць тых беларусаў, якія выступаюць супраць запуску Беларускай АЭС.

Маладыя хрысціянскія дэмакраты на сваім з’ездзе 12 кастрычніка адобрылі зварот да сусветна вядомай шведскай моладзевай экаактывісткі з нагоды экалагічных выклікаў у Беларусі, паведамляе bchd.info.

15 кастрычніка зварот быў дасланы актывістцы.

У дакуменце МХД просіць Грэту Тунбэрг падтрымаць тых беларусаў, якія выступаюць супраць запуску Беларускай АЭС, “пры будаўніцтве якой неаднаразова здараліся разнастайныя інцыдэнты, фіксаваліся карупцыйныя злачынствы”, а таксама шкодных вытворчасцяў у Берасці, Магілёве ды іншых гарадах.

Экаактывістку просяць або выступіць са зваротам да ўладаў Беларусі, або наўпрост прыехаць у Беларусь.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях