9 декабря 2019, понедельник, 6:31
Осталось совсем немного
Рубрики

Вiдэaфакт: Як беларусы пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй

Вiдэaфакт: Як беларусы пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй
Чарнобыльскі шлях у Менску, 1996 год. Фота Георгія Ліхтаровіча. (З грамадзкага вэб-архіву «Вытокі»)

20 гадоў таму прайшоў адзін з самых буйных пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй, называўся ён «Марш свабоды».

«Радыё Свабода» сабрала храналёгію беларускіх пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй.

Як беларусы пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй

Сёлета ў Беларусі і Расеі зноў загаварылі пра інтэграцыю. Супраць якой масава пратэставалі ў 90-х.

Тады Беларусь таксама зьбіралася падпісаць пагадненьні з Расеяй. Што канкрэтна зьбіраюцца падпісаць, людзі ня ведалі. Як ня ведаюць і цяпер.

24 красавіка 1996-га

Першы буйны пратэст супраць інтэграцыі. На чале акцыі — Васіль Быкаў. Ад 20 да 40 тысяч удзельнікаў сабраліся на плошчы Незалежнасьці і рушылі праспэктам, прарваўшы кардоны міліцыі.

Пратэстоўцы зьбіраюць грошы на «квіток Лукашэнку да Масквы». Акцыя заканчваецца бойкай са спэцназам каля будынка КДБ. Ёсьць параненыя з абодвух бакоў.

2 красавіка 1996-га

Лукашэнка і Ельцын падпісваюць дамову аб стварэньні расейска-беларускай супольнасьці. У Менску з гэтай нагоды зьбіраецца 30-тысячнае шэсьце.

26 красавіка 1996-га

У Менску праходзіць самы масавы Чарнобыльскі шлях за ўсю гісторыю.

Чарнобыльскі шлях — 1999

Людзі зьбіраюцца ля Акадэміі навук і ідуць маршам па праспэкце Францішка Скарыны. Цяпер гэта праспэкт Незалежнасьці. На шляху паўстаюць машыны міліцыі, якія дэманстранты перакульваюць. (Гэты момант паказаны на загалоўным фота з грамадзкага вэб-архіву «Вытокі») У лякарні пасьля акцыі трапляюць сотні сілавікоў і ўдзельнікаў. Лідэры апазыцыі зазнаюць крымінальны перасьлед.

2 красавіка 1997-га

Лукашэнка і Ельцын падпісваюць Саюзную дамову з Расеяй у Маскве. Дзясяткі тысяч беларусаў выходзяць пратэставаць да Опэрнага тэатру ў Менску.

Людзі спрабуюць прайсьці да расейскай амбасады, але шлях ім перакрываюць міліцыянты. Пасьля сутычак дэманстрантаў зь сілавікамі акцыю разганяюць, сотні ўдзельнікаў затрымліваюць.

Ходзяць чуткі, што Расея і Беларусь стануць адной дзяржавай.

25 красавіка 1999-га

У Горадні праходзіць «Шэсьце патрыётаў» — так пазьней назвалі невялікую, але адну з самых гучных, акцыю. Некалькі дзясяткаў маладых хлопцаў выходзяць у цэнтар гораду з паходнямі. Калі ўнівэрсама ля Савецкай вуліцы на іх выходзяць спэцназаўцы. Хлопцы адбіваюцца паходнямі, за іх заступаюцца выпадковыя мінакі.

Шэсьце разганяюць сьлезацечным газам. Ёсьць пацярпелыя з абодвух бакоў, але абыходзіцца без крымінальнага перасьледу.

17 кастрычніка 1999-га

У Менску зьбіраюць Марш свабоды супраць інтэграцыі з Расеяй. На плошчы Якуба Коласа — ад 20 да 40 тысяч, калёна кіруецца па праспэкце і вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор.

Але пасьля мітынгу калёна зноў разварочваецца ў цэнтар гораду. Дэманстранты ідуць па вуліцах Багдановіча і Варвашэні (цяпер вуліца перайменаваная ў праспэкт Машэрава) ў надзеі прайсьці да цэнтральнага праспэкту; дарогі перакрытыя.

Каля моста церазь Сьвіслач на Першамайскай вуліцы мітынгоўцаў чакае трайны кардон з АМАПу. Палітык Мікола Статкевіч ідзе на перамовы зь міліцыяй, каб дэманстрантам далі адысьці.

Але калі калёна разварочваецца назад, АМАП атакуе. Самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі кідаюць у АМАП кавалкі тратуарнай пліткі, якая чамусьці складзеная каля месца, дзе пратэстоўцы сустрэлі кардон.

Акцыю разганяе спэцназ. 200 чалавек зьвяртаецца па мэдыцынскую дапамогу, а ў міліцыі заводзяць 62 адміністрацыйныя справы і 7 крымінальных. Мікалая Статкевіча кідаюць за краты, ён абвяшчае галадоўку. У выніку яму даюць умоўны тэрмін.

Пасьля гэтых акцый гаворка пра абʼяднаньне з Расеяй часова спыняецца.

На 8 сьнежня сёлета ўлады Расеі і Беларусі заплянавалі падпісаньне чарговых дакумэнтаў аб інтэграцыі. Што ў іх напісана, беларусам дагэтуль не палічылі патрэбным паведаміць.