18 ноября 2019, понедельник, 15:36
День второй
Рубрики

З’явіўся расклад мерапрыемстваў у гонар перапахавання паўстанцаў у Вiльнi

3
З’явіўся расклад мерапрыемстваў у гонар перапахавання паўстанцаў у Вiльнi
Кастусь Каліноўскі

Мерапрыемствы адбудуцца 22—24 лістапада.

Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў апублікаваў папярэдні план мерапрыемстваў на 22—24 лістапада з нагоды перапахавання паўстанцаў 1863—64 у Вільні, паведамляе racyja.com.

22 лістапада, пятніца

11.00—11.45 — Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).

12.00 — Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).

13.20 — Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы.

14.00 — Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.

Вечар — Канцэрт гурта „Dzieciuki” (дакладны час і месца агучаць пазней).

23 лістапада, субота

11:00 — Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гадоў у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B).

13:00 — Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі (дакладныя час і месца назавуць пазней).

16:00 — Містэрыя: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гадоў (дакладны час і месца назавуць пазней).

18:00 — Паўстанцкі ланцуг: жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы.

24 лістапада, нядзеля

12:00 — Беларускае рыма-каталіцкае набажэнства за спакой паўстанцаў у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17).

14:00 — 16:00 — Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св. Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17).