16 апреля 2024, вторник, 17:21
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Менску адбылася вечарына памяці Анатоля Сыса

У Менску адбылася вечарына памяці Анатоля Сыса

Яго грамадзянская і творчая пазіцыя паўплывалі на некалькі пакаленняў беларускіх паэтаў.

У канферэнц-залі гатэля «Мінск» зладзілі вечарыну памяці Анатоля Сыса, чыя паэзія, грамадзянская і творчая пазіцыя паўплывалі на некалькі пакаленняў беларускіх паэтаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Канцэпцыю імпрэзы раскрыў намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака:

– Ладзіліся сустрэчы толькі ў вёсцы Гарошкаў – гэта Рэчыцкі раён, радзіма Анатоля Сыса. Гэта рабілася вельмі кулуарна. Невялікая зусім колькасць людзей, якая туды даязджала. Мы падумалі, што менская публіка хацела б папрысутнічаць на чымсьці падобным. Асноўнай мэтай было – не ехаць далёка, пабачыцца ў горадзе, у якім Анатоль прабыў большую частку жыцця, дзе ён і застаўся ў памяці людзей, якія сёння прыйшлі як слухачы, як сябры.

Для гасцей вечарыны гучалі вершы Анатоля Сыса і песні на яго словы ў выкананні Сержука Доўгушава, Касі Камоцкай і Алега Хаменкі.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях