28 марта 2024, четверг, 22:06
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Барыс Хамайда: Мой сябар быў у групе легенендарнага Мірона

1
Барыс Хамайда: Мой сябар быў у групе легенендарнага Мірона
БАРЫС ХАМАЙДА

Віцебскі актывіст успамінае тых, з кім рабіў агульныя справы ў першыя гады беларускай незалежнасці.

У найстарэйшага віцебскага апазіцыянера ёсць традыцыя, запачаткаваная 13 гадоў таму, пасля смерці ягонага сябра Уладзіміра Плешчанкі, перадае «Радыё Рацыя».

Напярэдадні Дзядоў ён адведвае пахаванні тых, з кім ён сябраваў і рабіў агульныя справы ў першыя гады беларускай незалежнасці.

На гарадскіх могілках каля аграгарадка Копці пахаваная былая старшыня гарадской арганізацыі АГП Алена Залесская, незалежны журналіст Уладзімір Жыгулоў, першыя віцебскія сябры Беларускага Народнага Фронту Алесь Мудрычэнка, Раман Салаўян, Сяргей Цярэнцьеў.

Пра кожнага з адышоўшых сяброў Барысу Хамайду ёсць што прыгадаць:

«Падышлі да Алены Залесскай, яна калісьці пашыла бел-чырвона-белы сцяг, які ў 1991-м годзе мы ўздымалі над ратушай, наверсе. Да Рамана Салаўяна, які фактычна быў у групе легендарнага Мірона. Да Сяргея Цярэнцьева, які шмат зрабіў па ўшанаванні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій».

На могілках пад вёскай Друкава Барыс Хамайда штогод схіляе галаву над магілай Уладзіміра Плешчанкі – свайго найбліжэйшага саратніка, з якім яны ладзілі пікеты каля так званага «сіняга дому» ў Віцебску.

Пасля смерці сябра, з 2006-га году Барыс Хамайда выходзіць туды адзін, і гэтае месца ў цэнтры гораду даўно называюць «выспай свабоды».

Апошнім пунктам маршруту заўсёды з’яўляецца жалобнае месца каля вёскі Паляі, дзе ў гады сталінскага тэрору адбываліся масавыя расстрэлы. Гэта месца для малітвы за Беларусь, кажа Барыс Хамайда: «Тут стаіць вялікі крыж, ён быў пастаўлены, калі ўлады ўжо мусілі згадзіцца з тым, што сапраўды тут былі забойствы бязвінных людзей. Побач – яшчэ пяць крыжоў, драўляных, і жалезны крыж Ефрасінні Полацкай, наш беларускі крыж. Мы трошкі вакол прыбралі і памаліліся за Беларусь».

Традыцыю Барыса Хамайды заўжды знаходзіцца каму падтрымаць: штогод разам з ім адведаць магілы віцебскіх апазіцыянераў выпраўляюцца яшчэ 4-5 чалавек. Яны таксама лічыць, што гэта годная справа – захаванне памяці.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях