29 марта 2024, пятница, 0:50
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Як беларусы 30 гадоў таму адзначылі Дзяды

2
Як беларусы 30 гадоў таму адзначылі Дзяды

Унікальныя гістарычныя кадры ад Уладзіміра Сапагова.

29 кастрычніка 1989 года ў Курапатах прайшоў мітынг-рэквіем «Дзяды», другі ў беларускай гісторыі (першы ў 1988-м быў брутальна разагнаны). На ім ушанавалі памяць людзей, расстраляных у 1930-я гады падчас сталінскіх рэпрэсій. Што адбывалася 30 гадоў таму, вы можаце ўбачыць дзякуючы фотаздымкам Уладзіміра Сапагова, піша tut.by.

Сярод тых, хто нясе Крыж Пакуты на Курапаты, Валеры Шчукін (пасярэдзіне), Андрэй Рамашэўскі, Канстанцін Балашоў, Юры Юхновіч. Крайні злева — Анатоль Трыпуцін, побач яго родны брат — Георгі Трыпуцін

Сярод тых, хто нясе Крыж Пакуты на Курапаты, Валеры Шчукін (пасярэдзіне), Андрэй Рамашэўскі, Канстанцін Балашоў, Юры Юхновіч. Крайні злева — Анатоль Трыпуцін, побач яго родны брат — Георгі Трыпуцін.

Уладзімір Сапагоў (1952−2012) — беларускі фатограф.

У 1980-я гады ўдзельнік моладзевага дэмакратычнага руху. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Брэсце, вучыўся ў Маскве. Жыў у інтэрнаце Мінскага трактарнага завода. Пасля смерці Уладзіміра Сапагова прадстаўнікі адміністрацыі інтэрната выкінулі на сметнік арыгіналы фотаздымкаў. Сябар фатографа, Міхаіл Мякіш, уратаваў негатывы.

У 2015 годзе Цэнтр даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі арганізаваў фотавыставу Уладзіміра Сапагова, прысвечаную 30-годдзю моладзевага аб’яднання «Талака».

Уладзімір Сапагоў

Уладзімір Сапагоў:

— Я разумеў, што творыцца містэрыя і шэсце мусіць быць адпаведным, гэта значыць, адпавядаць сімволіцы падзеі, — расказваў «Радыё Свабода» палітык Зянон Пазняк, які адкрыў і даследаваў масавыя пахаванні расстраляных у Курапатах. — Яно павінна было мець вобраз і назірацца ў прасторы. Трэба было знайсці трасу, дарогу для гэтага вобразу. І мы знайшлі гэтую дарогу. Памятаю, што я нават прамераў яе з секундамерам у руках.

Наперадзе калоны — Зянон Пазняк, святар Аляксей Шынкевіч, Генадзь Грушавы

Мы павялі людзей не вакольна, па вуліцах Каліноўскага ды Сядых, а па пустым касагоры, наўпрост, ад Усходніх могілак, уніз, у пойму рэчкі Слепні і потым праз дамбу, зноў на вуліцу горада. Гэта была амаль на кіламетр адкрытая мясцовасць, на якой было шмат пешаходных дарожак. Мы выбралі сярод іх такую трасу, якая звівалася хвалямі, як змяя, як стужка на ветры. Па дарожцы можна было ісці разам чатыром-пяці чалавекам, і калі дзесяць тысяч народу выцягнуліся ў даўжэзны ланцуг і пайшлі па касагоры гэтакім бясконцым серпантынам, з Крыжам, сцягамі, харугвамі і кветкамі, пайшлі на Курапаты — відовішча ўзнікла незабыўнае. <…> Галава шэсця была ўжо на Лагойскім тракце, а хвост яго яшчэ спускаўся па серпантыне ад Усходніх могілак. Так было створанае не проста шэсце, а Крыжовы Шлях. Шлях з Крыжам, які на руках нёс народ у Курапаты.

Дзяды, 29 кастрычніка 1989 года. Шэсце ад Усходніх могілак да ўрочышча Курапаты. Першы шэраг: Віктар Івашкевіч і Уладзімір Круцікаў
Шэсце ад Усходніх могілак да ўрочышча Курапаты. Першы шэраг: пісьменнік і грамадскі дзеяч Міхаіл Дубянецкі (павярнуў галаву), злева першым ідзе адзін з лідараў працоўнага руху Міхаіл Собаль
Шэсце ад Усходніх могілак да ўрочышча Курапаты
У першых шэрагах: перакладчык, моладзевы актывіст Сяргей Шупа, перакладчык і літаратуразнаўца Алесь Жлутка, сябры «нефармальнага» аб’яднання перакладчыкаў «Бабілён».
На чале калоны Лявон Садоўскі, злева ў нацыянальным строі - грамадская актывістка Людвіка Кардзіс
Крыж Пакуты рыхтуюць да ўсталявання. Валеры Шчукін, Андрэй Рамашэўскі
Крыж Пакуты рыхтуюць да ўсталявання. В. Сядоў, моладзевы актывіст Уладзімір Цярохін
Крыж Пакуты ўсталяваны. Яго трымае мастак Алесь Марачкін
Выступаюць народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль і Зянон Пазняк
Мая Кляшторная
Курапаты. Выступае гісторык і палітык Зянон Пазняк, побач стаіць Уладзімір Арлоў. Злева направа стаяць сярод людзей: Сяржук Сокалаў-Воюш, Вінцук Вячорка, пратэстанцкі святар і былы палітычны зняволены Эрык Сабіла, Валеры Шчукін
Мітынг у Курапатах 29 кастрычніка 1989 года
Расстрэльныя ямы ў Курапатах
Ля мікрафона пісьменнік і грамадскі дзеяч Уладзімір Арлоў
Першыя стыхійныя ўшанаванні расстрэльных ям у Курапатах
Знакаміты шлях у Курапатах. Яшчэ не ўсталяваны аніводны крыж
Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях