19 апреля 2024, пятница, 2:36
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Апошні кароль Беларусі-Літвы» і ягоныя паўстанцы

«Апошні кароль Беларусі-Літвы» і ягоныя паўстанцы

Кім былі паплечнікі Кастуся Каліноўскага?

На старонцы belsat.eu з’явіўся медыяпраект, прысвечаны паўстанцам, якіх 22 лістапада ўрачыста пахаваюць у Вільні.

Пра яго распавёў журналіст belsat.eu і стваральнік інтэрактыўнай мапы Юрый Высоцкі.

«Я не адмысловец у пытаннях паўстання, але скажу, што падчас працы над гэтай мапай я даведаўся значна больш, чым падчас навучання ў школе. Паўстанне звязанае звычайна з Каліноўскім, і ўсё вакол Каліноўскага круціцца. А хто гэтыя людзі? Хто гэтыя паўстанцы? Таму мы ў рэдакцыі вырашылі, што трэба зрабіць такі кропкавы інфармацыйны праекцік, каб людзі разумелі, што Каліноўскі – не адна асоба. Вакол яго былі сотні, тысячы людзей, якія яго падтрымлівалі, ахвяравалі сваё жыццё. […]

Я быў моцна здзіўлены, калі пачытаў біяграфіі гэтых людзей, таму што там ёсць і студэнты, і вучань аптэкара, фельчар, і былыя вайскоўцы, людзі шляхетныя і не вельмі, людзі з паходжаннем або з бізес-асяроддзя таго часу. Узрост большасці гэтых людзей – ад 19 да 36 гадоў. Толькі дзве асобы сярэдняга ўзросту: 40 і 53 гады…», — кажа Юрый Высоцкі.

22 лістапада «Белсат» рыхтуе вялікую трансляцыю з урачыстасцяў у Вільні, дзе адбудзецца пахаванне паўстанцаў 1863-1864 гадоў, у тым ліку Кастуся Каліноўскага. Урачыстасці адбудуцца на найвышэйшым узроўні, удзел возьмуць прэзідэнты Літвы і Польшчы.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях