8 декабря 2019, воскресенье, 9:28
Осталось совсем немного
Рубрики

Лідар Gods Tower: Жыве Беларусь!

1
Лідар Gods Tower: Жыве Беларусь!
Уладзіслаў Наважылаў
Фота: onliner.by

Знакаміты метал-гурт сёлета адзначае 30-годдзе.

Нядаўна Gods Tower даў канцэрты ў Менску, Кіеве і Гомелі. Вакаліст і лідар Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў, таксама вядомы як Лэслі Найф, распавёў «Радыё Рацыя» пра канцэртныя планы: «Мы яшчэ ў Балтыю збіраемся, дакладна не ведаю, але Латвію, Літву, Эстонію трэба наведаць – гэта сапраўдныя сябры. Ёсць дамоўленасць, што гэта будзе, а яле я пакуль не ведаю наконт датаў. Трэба туды ездзіць. У Польшчу канешне трэба было б з’ездзіць, але не атрымліваецца неяк. Уладзіслаў Наважылаў узгадаў гісторыю звязаную з гастролямі, калі яго прынялі за ірландца: – Мы прыехалі здаецца ва Украіну, там мне кажуць: «Як ты так добра па-расейску размаўляеш?» Я кажу: «А што такое?» «Мы ж ведаем, што ты ірландзец, які прыехаў, захапіўся нашымі прыгажосцямі і застаўся тут жыць». Псеўданім сыграў са мной такі жарт».

Гурт плануе правядзенне канцэртаў у Латвіі, Эстоніі, Літве. Гурт Gods Tower быў заснаваны ў 1989 годзе ў Гомелі. Прыпыніў сваё існаванне на некалькі год, пасля чаго зноў сабраўся і пачаў выступаць.