28 марта 2024, четверг, 20:13
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Кастусь Каліноўскі апярэдзіў свой час»

1
«Кастусь Каліноўскі апярэдзіў свой час»

Ён падняў пытанні, актуальныя для беларусаў дагэтуль.

Праваабаронца з Гародні, пісьменнік і публіцыст Віктар Сазонаў лічыць, што перапахаванне паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні 22 лістапада павінна сабраць сотні і тысячы беларусаў, перадае «Радыё Рацыя».

«Куды ж тады ехаць, калі не ехаць на такую знакавую падзею. Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой, чалавек, які адкрыў новую старонку беларускай гісторыі. Ён апярэдзіў свой час. Ён падняў тыя праблемы і тыя пытанні, якія чалавецтва вырашае яшчэ сёння. Тое, што тычацца нас, беларусаў. Ён падняў пытанне пра новую зямлю, новую рэальнасць, новы парадак менавіта для нашага народа, для нашых людзей. Ён падняў пытанне роўнасці, свабоды, нашага выбару і нашай мары», — кажа Віктар Сазонаў.

На мерапрыемствы ў Вільню едуць сотні гарадзенцаў, некалькі аўтобусаў з Віцебску і Берасця, Баранавічаў ды іншых гарадоў Беларусі. Самая вялікая група беларусаў збіраецца з Менску, адкуль выкуплены ўсе квіткі на цягнікі і аўтобусы ў Вільню на 22 лістапада.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях