25 апреля 2024, четверг, 10:57
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У капліцы на Росах, дзе пахавалі Каліноўскага, зьявілася беларуская мова

2
У капліцы на Росах, дзе пахавалі Каліноўскага, зьявілася беларуская мова
Капліца на Росах

Фотафакт.

У капліцы на могілках Росы ў Вільні зьявіліся трохмоўныя шыльды зь імёнамі паўстанцаў, якіх урачыста перапахавалі 22 лістапада. Здымкі апублікавала Пасольства Польшчы ў Літве, паведамляе «Радыё Свабода».


Міністар культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас яшчэ ў красавіку паведаміў, што надпісы на магілах паўстанцаў 1863 году будуць і па-беларуску.

«Мы прыйшлі да агульнага палажэньня, што імёны і прозьвішчы [паўстанцаў] мусяць быць напісаныя на трох мовах — літоўскай, польскай і беларускай, — адзначыў Кветкаўскас. — Гэта павінна падкрэсьліць важнасьць паўстаньня для ўсіх гэтых краін, усіх гэтых народаў».

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях