25 апреля 2024, четверг, 9:25
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Вітольд Ашурак: Вяртанне беларускіх герояў – гэта наша задача

Вітольд Ашурак: Вяртанне беларускіх герояў – гэта наша задача

Актывісты наведалі пахаванні беларускіх патрыётаў на Лідчыне.

Грамадскія актывісты з Ліды і Бярозаўкі наведалі ў памятныя дні першых дзён лістапада месцы пахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года і дзеячаў беларускіх патрыятычных арганізацыяў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Сярод іншага яны запалілі знічы на магілах удзельнікаў паўстання Валерыі Цехановіч і ксяндза Адама Фалькоўскага ў Лідзе, а таксама на месцы баёў і пахавання невядомых паўстанцаў ля весак Голдава і Малое Ольжава ў Лідскім раёне.

Наведалі магілу Міністра БНР генерала Кіпрыяна Кандратовіча ў Воранаве, а таксама магілы Юльяна Саковіча і яго паплечнікаў па Беларускай незалежніцкай партыі ў Лідзе. Важнасць ушанавання памяці герояў Беларусі ў гэтыя дні тлумачыць адзін з удзельнікаў памятнай акцыі – Вітольд Ашурак:

– Вяртанне беларускіх герояў, вяртанне памяці пра іх, вяртанне ім належнага ганаровага месца ў нашым жыцці – гэта наша задача. І ў такія вось дні, калі ўсе шануюць памяць, мы не забываемся на гэта, мы гаворым, мы прыводзім гэтых герояў у прыклад, мы арыентуемся на іх: на іх дзейнасць, на іх самаахвярнасць.

Акрамя іншага, актывісты ўзялі па жмені зямлі з месцаў пахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года на Лідчыне, каб далучыць яе ў Вільні 22 лістапада да могілкаў Росы, побач з кіраўнікамі паўстання.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях