20 ноября 2019, среда, 3:20
День второй
Рубрики

«Калі я знайшоў таблічку «паўстанцам», я прысеў ад здзіўлення»

«Калі я знайшоў таблічку «паўстанцам», я прысеў ад здзіўлення»

Як краязнаўца знайшоў паплечнікаў Каліноўскага ў Берасці.

На каталіцкіх могілках Берасця захавалася магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў, вядомага ў Беларусі як паўстанне Кастуся Каліноўскага, передае «Радыё Рацыя».

На металічным крыжы аднаго з надмагілляў, якое выпадкова выявіў і прадставіў шырокаму колу грамадства краязнаўца Іван Чайчыц, ёсць узгадка пра паўстанне.

«У Польшчы ў 1921 годзе працавала французская ваенная місія, якая займалася пошукам пахаванняў французаў. Прычым шукалі магілы не толькі ваенных, але і цывільных асобаў. І вось з такой думкай, што нешта захоўваецца на могілках, я накіраваўся. Французаў я не знайшоў. Але калі я знайшоў крыж, на якім на таблічцы напісана «паўстанцам», я прысеў ад здзіўлення», — узгадвае Іван Чайчыц.

Надпіс на крыжовай шыльдзе польскамоўны і гучыць як: «Irena i Franciszek Kornelukowie powstańcy – 1863.r ich syn – Jan i Józefa Kornelukowie».

Пакуль няма інфармацыі пра тое, кім былі гэтыя людзі падчас паўстання, альбо ў цывільным жыцці.

«Аднак нягледзячы на гэта, помнік усё роўна ўнікальны і вось чаму», – кажа Іван Чайчыц: – Гэта адзінае пахаванне паўстанцам, вядомае на сённяшні час, на тэрыторыі горада Берасце. І гэта крута».

Іван Чайчыц схіляецца да версіі, што шыльда з надпісам на гэтым крыжы з’явілася ў пачатку ХХ стагоддзя, хоць прамога дакументальнага пацверджання гэтаму няма. Ушанаваць памяць, альбо наведаць надмагілле паўстанцаў Ірыны і Францішка Карнялюкоў можна на каталіцкіх могілках ХІХ ст, што ў Берасці, якія размешчаны на вуліцы Пушкінскай.