19 апреля 2024, пятница, 10:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Барыс Хамайда: Трэба гуртавацца вакол нацыянальнай ідэі і змагацца за правы чалавека

1
Барыс Хамайда: Трэба гуртавацца вакол нацыянальнай ідэі і змагацца за правы чалавека
БАРЫС ХАМАЙДА
ФОТА: FREEREGION.INFO

Беларусы прагнуць новай ўлады.

10 сьнежня міжнародная супольнасьць адзначае 71-ю гадавіну прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. У Беларусі правы чалавека дагэтуль ня сталі ўнівэрсальнай каштоўнасьцю. Пра тое, што рабіць беларусу ў сёньняшніх умовах, разважае ў каментары «Віцебскай вясне» найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда.

Фундамэнтальнымі правамі чалавека ён лічыць права на жыцьцё, права ўдзельнічаць у грамадзкіх і палітычных арганізацыях, права на свабоду слова і на правядзеньне масавых мерапрыемстваў. Ён мяркуе, што пасьля антыканстытуцыйнага перавароту 1996 году ў грамадзянаў Беларусі, па сутнасьці, не засталося аніякіх правоў.

«Абавязкі ёсьць – правоў няма. Я ўжо шмат гадоў не зьвяртаўся ў гэтыя органы ўлады, бо яны нелегітымныя. Пра правы чалавека цяпер казаць не даводзіцца. Калі будзе вернутая легітымная Канстытуцыя 1994 году, тады, я лічу, адновяцца і правы грамадзянаў», – перакананы Барыс Ханонавіч.

«У нас у генах – павага да закону, да парадку. У генах жаданьне мець правы, але шкада, што зараз такі пэрыяд, калі немагчыма нічога дамагчыся, пакуль няма беларускай нацыянальнай улады. А каб гэта ўлада прыйшла, трэба гуртавацца вакол беларускай нацыянальнай ідэі, а гэтая ідэя: «Беларусь – перадусім!» – дадае ён.

Гэнэральная Асамблея ААН прыняла дэклярацыю праз тры гады пасьля Другой сусьветнай вайны – 10 сьнежня 1948 году. За гэты час цывілізаваны сьвет далёка прасунуўся на гэтым шляху. Правы чалавека ня толькі гарантуюцца, але і абараняюцца міжнароднай супольнасьцю у выпадку іх парушэньня. У Эўрапейскім саюзе дзейнічае наднацыянальны орган – Эўрапейскі суд па правах чалавека. Гэта міжнародны судовы орган, рашэньні якога абавязковыя для выкананьня для ўсіх дзяржаваў – сябраў Савету Эўропы.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях