19 марта 2024, вторник, 6:35
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Лукашэнка – галоўны вораг беларускай дзяржаўнасці

15
Лукашэнка – галоўны вораг беларускай дзяржаўнасці

Свабодная незалежная Беларусь і архаічная калгасная дыктатура несумяшчальныя.

Галоўная падзея апошняга тыдня — акцыі ў абарону незалежнасці, якія прайшлі ў цэнтры Мінска 7 і 8 лістапада. Яны сталі годным працягам пратэстаў падчас «выбарчай кампаніі» і беларускай дэманстрацыі ў Вільні падчас перапахавання Кастуся Каліноўскага. Усе адзначылі і сотні новых людзей, якія раней не прымалі ўдзел у вулічных акцыях, і бадзёры настрой, і ўпэўненасць, і смеласць. Беларусы чарговы раз паказалі, што гaтовы змагацца і перамагаць.

Амаль усе ўдзельнікі акцый у выступах і каментарах журналістам мелі дакладны адказ на пытанне аб тым, хто ёсць галоўнай пагрозай незалежнасці, хто давёў краіну да таго стану, што яна можа знікнуць.

25 год ён змагаўся з Беларуссю. Пачаў з нацыянальнай сімволікі і мовы, скончыў арміяй і эканомікай. Ён кідаў за краты патрыётаў, знішчыў беларускія школы, тэлебачанне і радыё, парламент. З-за яго сотні тысяч нашых суайчыннікаў былі вымушаныя пакінуць краіну.

Сёння ад некаторых дзеячоў я чую словы аб тым, што ў нас супадаюць мэты з гэтым чалавекам. Гэта ці адсутнасць памяці, ці свядомы падман. Лукашэнка — галоўны вораг беларускай дзяржаўнасці. Адзінае, пра што ён спрабуе дамовіцца з Пуціным — гэта пра гарантыі асабістай бяспекі і захавання нарабаванага за 25 год.

Гарантам незалежнасці можа быць толькі беларускі народ. Нам — народу — трэба быць гатовым да змагання за яе. Асабліва зараз, калі дыктатар слабы і разгублены. Свабодная незалежная Беларусь і архаічная калгасная дыктатура несумяшчальныя.

Яўген Афнагель, спецыяльна для Сharter97.org

Написать комментарий 15

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях