19 апреля 2024, пятница, 11:38
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Івонка Сурвіла: Заклiкаю вас 20 снежня далучыцца да акцыяў пратэсту

3
Івонка Сурвіла: Заклiкаю вас 20 снежня далучыцца да акцыяў пратэсту
Івонка Сурвіла

Няважна, у якой краіне свету вы жывяце.

Cтаршыня Рады БНР Івонка Сурвіла заклікала беларусаў з розных краінаў свету далучыцца да акцыяў пратэсту 20 снежня супраць так званай «глыбокай інтэграцыі» Беларусі і Расіі.

Пра гэта старшыня Рады БНР заклікала ў адмысловым звароце на афіцыйным сайце Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

«Незалежнасць нашай бацькаўшчыны Беларусі сёння знаходзіцца ў большай небяспецы, чым калі-небудзь за апошнія дваццаць год», — адзначыла Івонка Сурвіла.

«Цяперашні момант вымагае, каб наш народ, каб беларусы ва ўсім свеце ўголас заявілі пра тое, што мы ніколі не прымем здачу незалежнасці Беларусі. На працягу стагоддзяў тысячы беларусаў пралівалі сваю кроў і ахвяравалі сваімі жыццямі за тое, каб Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Мы не маем права аддаць ворагам тое, што нашыя продкі здабылі такой дарагой цаной.

Ад імя Рады БНР я заклікаю вас 20 снежня далучыцца да акцыяў пратэсту супраць так званай «глыбокай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

Няважна, у якой краіне свету вы жывяце і ці шмат вакол вас іншых беларусаў. Выходзьце з дэманстрацыямі і пікетамі да дзяржаўных установаў, накіроўвайце свае лісты мясцовым урадам і грамадскім арганізацыям, выказвайце сваю публічную пазіцыю ў любы зручны для вас спосаб», — заклікае старшыня Рады БНР.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях