25 апреля 2019, четверг, 21:50
За нашу и вашу свободу!
Рубрики

Як кава перамагла ў родным горадзе Адама Міцкевіча

Иллюстрационное фото

Невядомыя старонкі з гісторыі Наваградка.

Рызыкну дадаць штрых да вытокаў кававай залежнасці Адама Міцкевіча, піша беларускі гісторык Анатоль Сцебурака.

Як нядаўна пісаў у "Нашай гісторыі" Аляксандр Белы, - слынны паэт з юнацтва дужа любіў каву а ў пачатку 1820-ых "Міцкевіч цэлымі днямі нічога не есць і падтрымлівае свае сілы толькі празмерным ужываннем кавы і тытуню".

Як жа паэт стаў сапраўдным каваманам? Магчыма тут вінаваты заганны ўплыў роднага Навагрудку?

Відаць што так! Толькі адважны павятовы навагрудскі лекар з характэрным прозвішчам Гнаінскі крыху пазней паспрабаваў кінуць выклік цяжкой залежнасці месцічаў.

Праўда, у няроўным двубоі доктар быў пераможаны і атрымаў строгую вымову за радыкальную антыкававаю прапаганду.

Вось як аб гэтай драме суха паведамлялі афіцыйныя "Гродзенскія губернскія ведамасці" увесну 1841 году: "Объявления и извещения. 1. О сделанном выговоре. Новогрудскому уездному Врачу Гноинскому, за неправильное и вовсе неосновательное заключение его вредности здоровью человеческому, покупаемого Новогрудскими жителями забранного у тамошних купцов кофе равно как и за слабое отправление им своей должности, сделать выговор".

Доктар VS кава 0:1