28 марта 2024, четверг, 13:43
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Музей Якуба Коласа правядзе акцыю ў міжнародны Дзень роднай мовы

Музей Якуба Коласа правядзе акцыю ў міжнародны Дзень роднай мовы
фота: belta.by

Удзельнікам музейнай акцыі «Дзясятка - за Коласа!» прапануецца напісаць дыктант па творах класiка.

Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да музейнай акцыі "Дзясятка - за Коласа!", прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага, паведамілі БелТА ў музеі.

Удзельнікам музейнай акцыі "Дзясятка - за Коласа!" прапануецца напісаць дыктант па творах Якуба Коласа і вызначыць, з якога менавіта ўзяты ўрывак. Тыя, хто выканаюць заданне на дзесяць балаў і правільна назавуць твор класіка, атрымаюць узнагароды ад музея. Акрамя таго, кожны зможа праверыць свае веды аб жыцці і творчасці пісьменніка, а таксама па беларускай мове і літаратуры ў інтэрактыўнай гульні-віктарыне "Куфэрак скарбаў роднай мовы".

"Народны паэт Беларусі Якуб Колас усё жыццё аддаў рабоце на глебе айчыннай культуры, з'яўляючыся адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і новай літаратуры. За некалькі месяцаў да смерці паэт напісаў свой славуты ліст-заклік аб крытычным стане роднай мовы, радкі якога і па сённяшні дзень застаюцца актуальнымі: "Найвялікшым духоўным багаццем народа з'яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў", - працытавалі ў музеі.

Музейная акцыя "Дзясятка - за Коласа!" пройдзе 21 лютага ў 11.00.

Міжнародны дзень роднай мовы - свята, якое з 2000 года адзначаецца 21 лютага для падтрымання моўнага багацця і шматмоўя, а таксама садзейнічання ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях