20 апреля 2024, суббота, 14:50
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Мітрапаліт Кандрусевіч: Мы павінны паказаць, што мы еўрапейцы

4
Мітрапаліт Кандрусевіч: Мы павінны паказаць, што мы еўрапейцы
фото: racyja.com

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч урачыста асвяціў званы ў менскім Чырвоным касцёле.

Інструмент, які прабуджае нашае сумленне. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч урачыста асвяціў званы ў менскім Чырвоным касцёле. Сёння велічная вежа святыні залілася сапраўднымі званамі ўпершыню – пасля 96 гадоў маўчання, паведамляе “Радыё Рацыя”.

– Многія людзі проста духоўна спяць, не жывуць духоўна. Яны пахрышчаныя, можа, раз ці два разы на святы вялікія, Божае Нараджэнне і Вялікдзень, сходзяць да касцёла. А тут звон кажа: “Слухай, чалавек, штосьці ёсць яшчэ іншае, ты прабудзіся!” Таксама традыцыйна ва ўсіх еўрапейскіх гарадах ёсць шмат касцёлаў, і яны маюць званы, яны б’юць. Мы належым да Еўропы і таксама голасам гэтых званоў павінны паказаць, што мы еўрапейцы.

На Чырвоным касцёле ўсталявалі тры званы з наступнымі назвамі: “Міхал Арханёл”, “Слуга Божы Эдвард Вайніловіч” і “Алімпія, Сымон і Алена”. Званы каштавалі 70 тысяч еўра, сродкі былі сабраныя з ахвяраванняў. Дзеля адліцця званоў у Польшчы ксяндзу-пробашчу Уладзіславу Завальнюку даводзілася закладаць кватэру.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях