19 апреля 2024, пятница, 6:31
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Мы беларусы, пакуль у нас ёсць мова»

6
«Мы беларусы, пакуль у нас ёсць мова»

Чаму ў Беларусі масава святкуюць 23 лютага, а не дзень роднай мовы?

Такое пытанне «Радыё Рацыя» задала тым, хто святкаваў Дзень роднай мовы.

На думку рэспандэнтаў, многія яшчэ проста не ведаюць пра гэтае свята:

– Беларуская мова занесена ЮНЭСКА ў шэраг тых, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Вельмі важна памятаць, усведамляць, што мы беларусы, пакуль у нас ёсць мова. Трэба мець сваю ідэнтычнасць, быць гаспадарамі на гэтай зямлі, толькі тады мы будзем беларусамі.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, мэта якога – спрыянне ўсведамленню культурных і моўных традыцыяў. А вось 23 лютага – гэта савецкае свята абаронца айчыны, якое, паводле экспертаў, не мае нічога супольнага з беларускай гісторыяй.

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях