26 июня 2019, среда, 13:54
Мы в одной лодке
Рубрики

Жыхары Лідчыны ўстанавілі своеасаблівы рэкорд Беларусi

На Лідчыне пісалі дыктоўку на беларускай мове 9700 чалавек.

Па словах кіраўніка Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслава Судніка, на Лідчыне сёлета пісалі беларускую дыктоўку 9700 чалавек, паведамляе «Радыё Рацыя».

Такой колькасцю не можа пахваліцца нават Менск і абласныя гарады.

Дыктоўкі былі прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

У цэлым, на Лідчыне прынялі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы, каля 12 тысяч чалавек з Ліды і раёна.