25 апреля 2024, четверг, 12:46
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Радыё Рацыя»: Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы выказаўся адносна невінаватасці Рамуальда Райса

«Радыё Рацыя»: Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы выказаўся адносна невінаватасці Рамуальда Райса
Рамуальд Райс

Шэраг гісторыкаў не згодныя са сцверджаньнем.

Польскі Інстытут нацыянальнай памяці пастанавіў, што следства адносна 3-й Віленскай брыгады па падазрэнні той у забойстве 79 мірных беларусаў прыйшло да няслушных высноваў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Інстытут нацыянальнай памяці спаслаўся на свайго супрацоўніка Казіміра Краеўскага і Гжэгажа Вансоўскага з фундацыі “Памятаем”, якія заключылі ў сваім даследванні, што забойствы 1946 года не былі ўчыненыя на нацыянальна-рэлігійнай глебе. Гэтыя польскія даследчыкі кажуць, што Буры меў магчымасць спаліць не 5, а значна болей вёсак, але не кіраваўся мэтай знішчыць людзей за нацыянальнасць і веравызнанне.

Беларуская меншасць Падляшша лічыць Рамуальда Райса “Бурага” забойцам мірных людзей на падставе іх беларускага паходжання і праваслаўнага веравызнання. Сёлета ў рэгіёне прайшла выстава “Памяць”, якая расказвае пра ахвяраў атрада Бурага. Шэраг гісторыкаў не згодныя са сцверджаньнем, што Рамуальд Райс з’яўляецца героем і апелююць да мноства фактаў, якія сведчаць супраць яго.

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях